Яглі (ад ) — старадаўняя назва гатунку круп і кашы з проса.
Крупы вырабляліся лушчэннем і растаўчэннем зерня. Ягляная каша высока цанілася як прысмак — з ёю варылі разнастайныя поліўкі на малаку, ужывалі як гарнір да тушанага мяса. У беларускім сялянскім асяроддзі ў XIX—XX стагоддзяў яглі часта былі вядомыя толькі па чутках, асабліва ў жартоўных дыялогах, якія дарослыя вялі з дзецьмі, накшталт:
— На вячэру сёння яглі. — Якія яглі? — Што ня еўшы спаць ляглі.
Літаратура
Катэгорыя:Беларуская кухня Катэгорыя:Польская кухня