Уільям Годвін (, ; — ) — англійскі журналіст, палітычны філосаф і раманіст, папярэднік анархізму. Муж пісьменніцы-феміністкі Мэры Уолстанкрафт, бацька пісьменніцы Мэры Шэлі.

Біяграфія Годвін нарадзіўся 3 сакавіка 1756 года ва Уісбічы (графства Кембрыджшыр) у сям'і дысентэрскага прапаведніка. У 1773 годзе паступіў у дысентэрскі каледж у Хокстане каля Лондана, пасля заканчэння якога стаў дысідэнцкім сельскім святаром. У 1784 годзе апублікаваў свае пропаведзі пад назвай «Гістарычныя эскізы ў шасці пропаведзях». Знаёмства з працамі Русо, Гольбаха і Гельвецыя канчаткова расхісталі яго рэлігійныя перакананні. Пасля няўдалай спробы заснаваць школу для навучання хлопчыкаў, беззваротна аддаўся літаратурнай працы. Неўзабаве пачынае супрацоўнічаць у штомесячным палітычным і гістарычным часопісе «Англійскі агляд» (). З 1786 года супрацоўнічаў у ліберальным «Новым штогодніку» (), дзе вёў гістарычны аддзел.

У 1793 годзе выйшла кніга Годвіна «Даследаванне аб палітычнай справядлівасці», а ў 1794 годзе — вядомы раман «Рэчы як яны ёсць, ці Калеб Вільямс», у якім Годвін папулярызаваў думкі, выказаныя ім у «Даследаванні аб палітычнай справядлівасці».

thumb|Дом, дзе жылі Уільям Годвін з Мэры Уолстанкрафт.

У маі 1794 года арыштаваны і абвінавачаны ў дзяржаўнай здрадзе члены радыкальна-дэмакратычнага «Карэспандэнцкага таварыства» Брытаніі за прапаганду палітычных рэформ. Абвінавачванне падтрымліваў лорд-галоўны суддзя Эйр (). Апублікаваная ў газеце ананімна артыкул Годвіна «Беглая крытыка абвінавачвання прад'яўленага лордам-галоўным суддзём Эйрам вялікаму журы прысяжных» перадрукавана брашурай і распаўсюджвалася па ўсёй краіне. У выніку суд вымушаны быў саступіць ціску і апраўдаць усіх абвінавачваных. Пасля таго як аўтарства Годвіна стала вядома, папулярнасць яго дасягнула апагею.

У 1797 годзе Годвін ажаніўся з вядомай у той час у Англіі публіцысткай Мэры Уолстанкрафт, аўтарам кнігі «Абарона правоў жанчын». У тым жа годзе сканчае працу «Даследчык: разважанні пра выхаванне, норавы і літаратуру», якая заахвоціла Мальтуса напісаць «Нарыс пра закон народанасельніцтва». У тым жа годзе пры нараджэнні другога дзіцяці Мэры Уолстанкрафт памерла. Годвін апублікаваў яе жыццяпіс пад назвай «Біяграфія аўтара кнігі пра абарону правоў жанчын».

У 1805 годзе заснаваў выдавецтва пад назвай «Юнацкая бібліятэка», якое ён вёў на працягу дваццаці гадоў.

Памёр Годвін 7 красавіка 1836 года ў Лондане.

Спасылкі

Годвін у ВСЭ

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Пісьменнікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Постаці фемінізму Катэгорыя:Анархісты Вялікабрытаніі