Су́ндская мова або сунда́нская мова () — аўстранезійская мова, родная мова сундаў. Распаўсюджана галоўным чынам у Інданезіі, на захадзе вострава Ява. Агульная колькасць носьбітаў (2007 г.) - каля 38 млн. чал.
Асаблівасці Сундская мова прадстаўлена 6 буйнымі дыялектамі. У пісьмовасці выкарыстоўваецца найбольш папулярны дыялект прыянган. У 1996 - 1997 гг. урад правінцыі Заходняя Ява і шэраг навукова-даследчых устаноў упершыню правялі стандартызацыю літаратурнай мовы.
Пісьменнасць Запісы на мове сундаў сустракаюцца з эпохі сярэднявечча. Першапачаткова яны рабіліся на аснове пісьма, запазычанага ў індыйцаў і яванцаў. Вядомы надпісы арабскімі літарамі. У XIV - XVIII стст. склалася арыгінальная сундская пісьменнасць аксара сунда куна або папросту аксара сунда. У наш час распаўсюджаны алфавіт на аснове лацінкі.
Спасылкі Sundanese (Basa Sunda) Abigail C. Cohn: Unveiling the Sundanese language to the world Sim kuring jeung basa Sunda (Me and Sunda language)
Катэгорыя:Аўстранезійскія мовы Катэгорыя:Мовы Інданезіі