Арэ́хавае возера — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці ў басейне ракі Сэрвач, за 27 км у напрамку на ўсход ад горада Мядзел, за 2,5 км на поўнач ад вёскі Грыбкі.
Плошча паверхні возера 0,22 км². Даўжыня 0,7 км, найбольшая шырыня 0,4 км. Найбольшая глыбіня 23 м. Плошча вадазбору 21,5 км². Берагі возера забалочаныя, дно ілістае, у заходняй частцы пясчанае. Злучана меліярацыйным каналам з ракой Патачанка (прыток Сэрвачы).
Літаратура
Спасылкі Арэхавае
Катэгорыя:Азёры Мядзельскага раёна Катэгорыя:Басейн Сэрвачы (прыток Віліі)