Прыквел (, кантамінацыя прыстаўкі pre- («да») і sequel) — мастацкі твор, раман, аповесць або фільм, дзеі ў якім адбываецца да дзей у асноўным творы. Прыквел ствараецца праз некаторы час пасля выхаду арыгіналу. Часта ў прыквелах тлумачацца падзеі і тэмы, пра якія распавядае асноўная частка.
Паводле Оксфардскіх слоўнікаў англійскай мовы упершыню паняцце «прыквел» з’яўляецца ў друку ў 1958 годзе ў артыкуле Энтані Баўчара ў часопісе «Фантастыка і Навука» (). Аўтар артыкула ўжывае паняцце пры апісанні рамана «Яны павінны мець зоркі» (), Джэймса Блэша. У 1970-я і 1980-я гады паняцце пачынаюць ужывацць паўсюдна. Адзін з выдатнейшых прыквелаў сярод фільмаў — новая трылогія «Зорных войнаў», рэжысёра Джорджа Лукаса.
Гл. таксама Сіквел Рымейк
Катэгорыя:Літаратура Катэгорыя:Кінематограф Катэгорыя:Тэрміналогія кіно і відэа Катэгорыя:Відэагульні Катэгорыя:Прыквелы