Фацімі́ды (909 — 1171) — дынастыя ісмаіліцкіх халіфаў, якія ўзводзілі сваё паходжанне да Алі і Фацімы праз Ісмаіла, сына Джафара ас-Садзіка.

Суніты адмаўлялі алідскае паходжанне Фацімідаў і называлі іх Убайдзітамі, г. зн. нашчадкамі ісмаіліцкага імама Убайдалаха аль-Махдзі, заснавальніка дынастыі Фацімідаў.

У выніку прамых заваяванняў і прапаганды Фацімідам удалося захапіць Сіцыліі, Марока, Егіпет, Палесціну i частку Сірыі.

У 971 годзе яны заснавалі новую сталіцу сваёй дзяржавы — Каір. Падпарадкаваўшы сабе Мекку і Медзіну, Фаціміды мелі намер захапіць Багдад, зрынуць Абасідаў і ўсталяваць адзіны Халіфат пад сваёй уладай. У Каіры быў створаны цэнтр, у распараджэнні якога знаходзілася разгалінаваная сетка прапаведнікаў.

Да сярэдзіны XI стагоддзя ў Емене замацоўваецца ісмаілістычная дынастыя Сулайхідаў. Паступова фацімідскі ўплыў пачынае падаць, што было абумоўлена не столькі з'яўленнем магутнага суперніка ў асобе Сельджукідаў, колькі крызісам ідэалогіі ісмаілістычнага руху.Фацімідам не ўдалося ўвасобіць у жыццё ні сваю эзатэрычную дактрыну, ні сацыяльную праграму, воссю якой было абяцанне ўсталяваць сацыяльную справядлівасць. Стомленая войнамі з Візантыяй і асабліва крыжакамі, эканамічна саслабленная інтэнсіўнай эксплуатацыяй сялянства, дзяржава Фацімідаў развалілася пад уладай наёмнай гвардыі. Курдскі эмір Салах ад-Дзін, стаўшы гаспадаром краіны, прызнаў уладу абасідскага халіфа, і ісмаіліцкая дзяржава лёгка ператварылася ў суніцкую.

Спіс халіфаў Фацімідаў Абу Мухамад Абду І-Ла ал-Махдзі біла 909—934 Абу і-Касім Мухамад ал-Каім бі-Амр Алах 934—946 ал-Мансур білах Абу Захір Ісмаіл ібн Мухамад нар.914, 946—953 ал-Муіз лідзінілах Абу Тамім Маад ібн Ісмаіл нар.931, 953—975 ал-Азіз білах Абу Мансур Нізар ібн Маад 975—996 ал-Хакім біямрылах Абу Алі Мансур ібн Нізар нар.985, 996—1021 аз-Захір білах Абу-л-Хасан Алі ібн Мансур нар.1005, 1021—1036 ал-Мустансір білах Абу Тамім Маад ібн Алі нар.1029, 1036—1094 ал-Мусталі білах Абу-л-Касім Ахмад ібн Маад 1094—1101 ал-Амір біяхкамілах Абу Алі Мансур ібн Ахмад 1101—1130 ал-Хафіз лідзінілах Абу-л-Маймун Абд ал-Маджыд ібн Мухамад 1130—1149 аз-Зафір біямрылах Абу Мансур Ісмаіл ібн Абд ал-Маджыд 1149—1154 ал-Фаіз Абу-л-Касім Іса ібн Ісмаіл 1154—1160 ал-Адзід лідзінілах Абу Мухамад Абдалах ібн Юсуф 1160—1171

Літаратура Ислам. Словарь атеиста. Москва. Видавництво політичної літератури. 1988. стор. 225.

Катэгорыя:Дынастыі ісламскіх кіраўнікоў Катэгорыя:Арабскія дынастыі Катэгорыя:Гісторыя Егіпта Катэгорыя:Ісмаілізм