І́ван Ю́ркавіч (; нарадзіўся 10 чэрвеня 1952, Качэўе, Славенія) — рымска-каталіцкі дзеяч, тытулярны архібіскуп Крбавы.

Біяграфія

Паводле паходжання славенец. У 1978 годзе скончыў вывучэнне багаслоўя. Святарскія пасвячэнні прыняў 29 чэрвеня 1977. Вывучаў дыпламатыю ў Папскай Царкоўнай Акадэміі. 1 мая 1984 накіраваны на дыпламатычную службу Ватыкану. Надалей сакратар Апостальскай нунцыятуры ў Рэспубліцы Карэі (1984—1988), аўдытар Апостальскай нунцыятуры ў Калумбіі (1988—1992), саветнік прадстаўніцтва Ватыкана ў Расійскай Федэрацыі (1992—1996), саветнік у Дзяржаўным сакратарыяце па пытаннях Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ).

Падчас сваёй службы ў Маскве быў таксама прафесарам кананічнага права ў каледжы каталіцкага багаслоўя імя святога Тамаша Аквінскага (1993—1996), дзе ён апублікаваў наступныя свае працы: «Кананічнае права пра шлюб» (Масква, 1994); «Кананічнае права пра Народ Божы» (Масква, 1995); «Каментар да кананічных структур Каталіцкага Касцёлу» (Масква, 1995); «Лацінска-расійскі слоўнік тэрмінаў і выразаў Кодэксу Кананічнага Права» (сумесна з А. Ковалем, Масква 1995); «Кананічнае права пра народ Божы і пра шлюб» (другое выданне, Масква, 2000). 22 лістапада 2001 акрэдытаваны Апостольскім нунцыем у Беларусі, 15 верасня 2004 яго змяніў Марцін Відавіч. 22 красавіка 2004 узначаліў Апостальскую нунцуятуру ва Украіне.

Валодае італьянскай, англійскай, рускай, іспанскай, нямецкай, французскай мовамі.

Спасылкі Інфармацыя на афіцыйным сайце Апостальскае нунцыятуры ў Беларусі Інфармацыя на сайце «Каталіцкая іерархія» Сайц Апостальскае Нунцыятуры ў Расіі

Катэгорыя:Каталіцкія архібіскупы Катэгорыя:Апостальскія нунцыі ў Расіі Катэгорыя:Апостальскія нунцыі ва Украіне Катэгорыя:Апостальскія нунцыі ў Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Папскай Царкоўнай акадэміі Катэгорыя:Апостальскія нунцыі ва Узбекістане Катэгорыя:Апостальскія нунцыі ў Канадзе Катэгорыя:Каталіцкія біскупы Славеніі