Іван Васілевіч Козел (, в. Канчаны, Маладзечанскі раён, Мінская вобласць — ) — беларускі драматург.

Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Маладзечанскую сярэднюю школу № 1 у 1949 г. Настаўнічаў у Віткаўшчынскай пачатковай (1949—1959), Ермакоўскай сямігадовай (1959—1960) і Красненскай сярэдняй (1960—1963) школах Маладзечанскага раёна. Адначасова завочна скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1955). Член КПСС з 1959 года. Быў навуковым супрацоўнікам Інстытута педагогікі Міністэрства асветы БССР (1963—1964), у 1964—1966 гг. — рэдактар Мінскай студыі навукова-папулярных і хранікальна-дакументальных фільмаў, пасля старшы рэдактар Камітэта па друку пры Савеце Міністраў БССР. У 1969 г. скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве.

Выступаў як драматург з 1957 г. Аўтар п’ес «Папараць-кветка» (1958, пастаўлена ў 1957, асобнае выданне ў 1959), прысвечанай барацьбе працоўных Заходняй Беларусі за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне, і «Канчане — суседзі мае» (апублікавана і пастаўлена пад назваю «Над хвалямі Серабранкі» ў 1961, асобнае выданне ў 1963), тэма якой — жыццё беларускай вёскі канца 1950-х гадоў, барацьба супраць уласніцтва.

Памёр года. Пахаваны ў Мінску на Чыжоўскіх могілках.

Літаратура Тэатральная Беларусь : Энцыклапедыя: У 2 т. Т.1./ Пад агул. рэд. А. В. Сабалеўскага. — Мн. : БелЭн., 2002. ISBN 985-11-0255-5 (т.1).

Катэгорыя:Драматургі Беларусі