На́рач — гідронім і тапонім.

Возера і рака

Нарач — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, найбуйнейшае возера Беларусі Нарач — рака ў Вілейскім і Мядзельскім раёнах Беларусі, правы прыток Віліі

Населеныя пункты Нарач — аграгарадок у Вілейскім раёне Нарач — курортны пасёлак у Мядзельскім раёне Нарач — аграгарадок у Мядзельскім раёне

Іншае «Нарач» — азёрная станцыя ў курортным пасёлку Нарач.

Этымалогія Асновы Nar- i Ak- балцка-літоўскага паходжання.

На тэрыторыі Літвы знаходзіцца возера Nar-akys. Таксама корань Nar- у літоўскіх гідронімах Narantis, Narasa, Nar-upisA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 223., у рачной назве Нара на Верхнім ПавоччыВ. Н. Топоров. Древняя Москва в балтийской перспективе // Балто-славянские исследования 1981. Москва, 1982. С. 36..

Корань Nar- (Ner-) звязаны з літоўскім nerti «ныраць», naras «нырок (у ваду)», далей да індаеўрапейскага *ner- «ныраць, пагружацца; прытулак, логвішча, нара»J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 766.. Гэты корань нясе семантыку глыбіні.

Корань Ak- звязаны з лат. aka «калодзеж», літ. aka(s) «палонка ў лёдзе», лат. akata «вір у рацэ; вочка ў балоце; палонка ў лёдзе». Такая семантыка развілася са значэння «вока» (індаеўрапейскае *okṷ(e)s-)J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 775—777.: вока > палонка, калодзеж, бачажына > вада, рака.

У двухасноўных гідронімах тыпу Нарач ці СвіслачВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 207. ak- займае тую ж другую пазіцыю, якую ў іншых выпадках займаюць балцкае up- / ap- (літ. upė, пруск. ape «рака»)В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 170—171. або яцвяжскае -da (ад яцвяжскага *udā «вада, рака»)K. Būga. Jotvingių žemės upių vardų galūnė -da. // Tauta ir žodis. — 1923. — Т. 1. — С. 100., як у гідронімах Жукопа або Ясельда.

Гл. таксама Нарачанка

Крыніцы