Канстант II (7 лістапада 630 — 15 верасня 668) — візантыйскі імператар у 641—668 гадах, сын Канстанціна III, унук Іраклія.

Біяграфія Канстант II прыйшоў да ўлады, устараніўшы мачаху Марціну і дзядзьку Іраклона.

Вёў актыўную, але не вельмі ўдалую знешнюю палітыку. У 654 годзе візантыйскі флот быў разгромлены арабамі ля берагоў Лікіі, імператар цудам пазбег палону. Арабскі флот меў відавочную перавагу перад візантыйцамі і збіраўся плыць ужо на Канстанцінопаль, але з-за міжусобіцы, што распачалася сярод арабаў, паход так і не адбыўся, халіф і імператар заключылі мір, які даў невялікую перадышку Візантыі. У 663 годзе спрабаваў заваяваць Італію, але панёс цяжкае паражэнне, страціўшы ў бітве з каралём лангабардаў 20 000 чалавек. Здолеў утрымаць за сабой Сіцылію.

Перанёс сваю рэзідэнцыю ў Сіракузы, куды звёз творы мастацтва, захопленыя ў Рыме. З-за здзейсненага ім братазабойства, цяжкіх падаткаў, прыхільнасці да быў нелюбімы народам. Няўдачы ў знешняй палітыцы канчаткова пазбавілі яго папулярнасці.

Забіты змоўшчыкамі падчас купання. Па словах Феафана Спавядальніка, нехта Андрэй, які прыслугоўваў яму падчас мыцця, стукнуў імператара ражкай па галаве ў тую хвіліну, калі той намыліў яе. Аглушаны Канстант зваліўся ў ваду і захлынуўся.

Катэгорыя:Дынастыя Іраклія Катэгорыя:Забітыя манархі Катэгорыя:Візантыйскія імператары VII стагоддзя Катэгорыя:Рымскія консулы VII стагоддзя Катэгорыя:Утопленыя