thumb|200px|Апаксіямен з Заграбскага музея Апаксіямен — традыцыйная для старажытнагрэчаскай скульптуры фігура атлета, які скрабком (стрыгілем) счышчае з сябе пясок пасля змаганняў. Бронзавы арыгінал Лісіпа, па апісанні Плінія Старэйшага, быў усталяваны Маркам Агрыпай у рымскіх тэрмах, але пазней Тыберый загадаў перанесці яго да сябе ў спальню. Арыгіналы Лісіпа і Паліклета страчаны, але захаваліся копіі:
Найбольш поўная версія з пентэліконскага мармуру выяўлена ў 1849 годзе пры раскопках у Трастэверэ і перададзена ў ватыканскі музей Пія-Клімента. Фрагменты бронзавай статуі ў духу Паліклета выяўлены ў 1896 г. пры раскопках у Эфесе, экспануюцца ў венскім Музеі гісторыі мастацтваў. Ёсць верагоднасць, што гэта праца выйшла з майстэрні самога Паліклета. У 1999 г. у моры каля берагоў Лошыня быў знойдзены бронзавы «Апаксіямен» II ці I стагоддзя да н.э. Гэта выдатна захаваная статуя паступіла ў збор Заграбскага музея. Бронзавыя галовы незахаваных апаксіяменаў можна пабачыць у зборах Эрмітажа, Мастацкага музея Кімбела і шэрагу іншых музеяў.
Спасылкі
Encyclopaedia Romana
Катэгорыя:Скульптуры Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Экспанаты музея Пія-Клімента