Эўномія (, «дабразаконнасць») — у старажытнагрэчаскай міфалогіі ора, дачка Зеўса і ФемідыГесіёд. Тэагонія 902; Піндар. Алімпійскія песні IX 15; Вакхілід. Эпінікіі XIII 186; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 3, 1; Арфічныя гімны XLIII 2; Гігін. Міфы 183, багіня дабразаконнасці і законапарадку. Спадарожніца МузАрфічныя гімны LXXVI 9. Эўномія, разам з сёстрамі Дыке і Эйрэнай, лічыцца адной з Ор, багінь законапарадку, справядлівасці і міру, якія ахоўваюць вароты Алімпа.

У міфалогіі фігуравала яшчэ адна Эўномія, дачка Гермеса і Афрадыты, але не ясна, гэта адна і тая ж багіня, або дзве розныя.

Імем оры Эўноміі названы астэроід 15, адкрыты ў 1851 годзе.

Катэгорыя:Старажытнагрэчаскія багіні Катэгорыя:Багі паводле алфавіта