Рашэ́тнік, падрашэтнік, казляк, махавік, імшэннік — у крыніцы пад назвай (Suillus bovinus) — шапкавы базідыяльны грыб роду сямейства .
Апісанне
Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 3—10 см, плоска-пукатая, гладкая, слізістая, скурастая, аранжава-карычневая. Мякаць белавата-жаўтаватая, бураватая, шчыльная, пругкая. Ножка даўжынёй 5—10 см і дыяметрам 1—2 см, цыліндрычная ці трохі звужаная да асновы, суцэльная і гладкая, святлейшая за шапку. Гіменафор брудна-жоўты ці карычнева-аліўкавы з вялікімі порамі. Споры гладкія і жаўтаватыя.
Арэал і экалогія Распаўсюджаны на тэрыторыі Еўразіі, Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі, Паўночнай Афрыкі. Пашыраны па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Расце пераважна ў хваёвых лясах, на сфагнавых балотах, каля дарог у жніўні — верасні, часта вялікімі групамі. Утварае мікарызу з хвояй.
Значэнне
Ядомы грыб.
Літаратура Рашэтнік // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979. Suillus bovinus (Pers.) Roussel, Fl. Calvados, Edn 2: 34, 1806. — Agaricus bovinus (L.) Lam., Encycl. Méth. Bot. 1 (1): 52 (1783). — Boletus bovinus L., Sp. pl. 2: 1177 (1753). — B. bovinus Pers., (1825). — Ixocomus bovinus (L.) Quél., Fl. mycol. France (Paris): 413 (1888). — Mariaella bovina (L.) Šutara, Česká Mykol. 41 (2): 76 (1987). — Решетник (маслёнок бычий, козляк, коровяк). — Масляк бычыны, рашэтнiк // Флора Беларуси. Грибы. В 7 т. Т. 1. Boletales. Amanitales. Russulales / О. С. Гапиенко, Я. А. Шапорова; под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Беларуская навука, 2012. — С. 62. — 199 с.: ил. — ISBN 978-985-08-1458-6, ISBN 978-985-08-1482-1 (т. 1).
Катэгорыя:Масляк Катэгорыя:Грыбы Еўразіі Катэгорыя:Ядомыя грыбы Катэгорыя:Грыбы Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Грыбы Паўночнай Афрыкі