Леў II () (каля 467—) — візантыйскі імператар у 473—474 гадах (аднаасобна ў 474).

Біяграфія Леў II быў сынам Зянона і Арыядны, дачкі Льва I Макелы. 25 кастрычніка (?) 473 года імператар Леў I Макела абвясціў свайго ўнука імператарам і суправіцелемКандзід. «Гісторыя». 1.. Пасля смерці дзеда ў студзені 474 года Леў II заставаўся аднаасобным кіраўніком Усходняй Рымскай Імперыі каля трох тыдняў. Аднак па намове сваёй бабкі Эліі Верыны і маці Арыядны, 9 лютага саступіў візантыйскі трон свайму бацьку Зянону і стаў яго суправіцелем.

Аднак ён кіраваў усяго няпоўных дзесяць месяцаў і памёр ад хваробы 17 лістапада 474 года ва ўзросце каля сямі гадоўФеафан. «Хранаграфія»: 466. Шырока хадзілі чуткі, што ён мог быць атручаны Арыяднай ці Зянонам.

Літаратура Феофан, «Хронография» В кн. Летопись византийца Феофана от Диоклетиана до царей Михаила и сына его Феофилакта, М. 1884

Спасылкі Леў II (AD 474)

Катэгорыя:Манархі, якія памерлі ў дзяцінстве Катэгорыя:Візантыйскія імператары V стагоддзя Катэгорыя:Рымскія консулы V стагоддзя