Бэна Гутэнберг (; , Дармштат — , Пасадэна, штат Каліфорнія) — амерыканскі геафізік, член Нацыянальнай Акадэміі навук ЗША ў Вашынгтоне.

Скончыў Гётынгенскі ўніверсітэт (1911) у Германіі. У гады нацызму эміграваў у ЗША. Прафесар Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута, дырэктар сейсмалагічнай лабараторыі. Даследаванні па сейсмічнасці Зямлі, будове зямных нетраў і атмасферы. сумесна з амерыканскім геафізікам Ч. Рыхтэрам распрацаваў шкалу магнітуды землетрасенняў.

Катэгорыя:Сейсмолагі Катэгорыя:Геолагі ЗША