Тамара Міхайлаўна Міхеева (нар. , вёска Гарадзец, Горацкі раён, Магілёўская вобласць) — навуковец, доктар біялагічных навук, прафесар, Заслужаны работнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Біяграфія У 1960 г. скончыла біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1962—1965 гг. вучылася ў аспірантуры, навуковым кіраўніком быў заслужаны дзеяч навукі РСФСР Г. Г. Вінберг. Ёй абследаваны практычна ад вытокаў да вусця ўсе найбуйнейшыя рэкі Беларусі — Нёман, Заходняя Дзвіна, Днепр, Прыпяць, Свіслач, а таксама многія азёры, вадасховішчы, сажалкі. У 1965—1968 гг. працавала асістэнтам кафедры заалогіі бесхрыбетных.
У 1969 годзе абараніла дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата біялагічных навук на тэму «Азёрны фітапланктон і яго прадукцыйныя магчымасці ў вадаёмах рознага кшталту». У 1992 г. па сукупнасці апублікаваных работ абараніла дысертацыю на саісканне вучонай ступені доктара біялагічных навук на тэму «Структура і функцыянаванне фітапланктону пры эўтрафаванні вод». З 1967 г. — малодшы, старэйшы, галоўны навуковы супрацоўнік — загадчык навукова-даследчай лабараторыі гідраэкалогіі біялагічнага факультэта БДУ.
Уклад у навуку Т. М. Міхеева выканала фундаментальныя даследаванні альгалагічнай разнастайнасці наземных і водных экасістэм рэспублікі: сістэматызацыя і каталагізацыя альгалагічнага генафонду (каля 3000 відаў).
Яна адкрыла больш за 500 новых для рэспублікі, былога СССР і сусветнай навукі відаў водарасцяў, вызначыла іх экалагічную значнасць; ўпершыню ў СНД уключыла больш за 23 рэдкіх відаў у «Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь» і 66 відаў, якія прадстаўляюць асаблівы навуковую і гаспадарчую цікавасць.
Дзякуючы Т. М. Міхеевай выяўлены раней невядомыя заканамернасці ва ўзаемаадносінах фітапланктону з іншымі кампанентамі біёты і найбольш інфарматыўныя паказчыкі кантролю якасці вады;устаноўлены прыкметы і заканамернасці ранніх этапаў эўтрафікацыі вод, што можа быць выкарыстана для прагназавання тэрмінаў масавага «цвіцення» багавіння ў вадаёмах і вадацёках.
Аўтар больш за 600 навуковых прац, у тым ліку некалькіх манаграфій.
Т. М. Міхеева з’яўляецца адным з аўтараў і навуковым кансультантам 5-томнага выдання «Энцыклапедыя прыроды Беларусі» і 18-томнага выдання «Беларуская Энцыклапедыя», 2-га і 3-га выдання Чырвонай Кнігі Рэспублікі Беларусь. Пры непасрэдным удзеле Т. М. Міхеева выходзіць у свет з 1999 г. штогадовы выпуск «Бюлетэня экалагічнага стану азёр Нарач, Мястра, Баторына».
Член рэдкалегіі часопіса «Вестник БГУ», Вучонага савета біялагічнага факультэта і Савета па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый у НАН Беларусі.
Навуковая школа Два вучні Т. М. Міхеевай абаранілі кандыдацкія дысертацыі, чатыры аспіранты рыхтуюцца да абароны.
Прызнанне доктар біялагічных навук. прафесар. Заслужаны работнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2011). Сярэбраны медаль УВДНГ. Амерыканскім біяграфічным інстытутам уключана ў 8-е выданне кнігі «Хто ёсць хто» («International Who’s Who of Professional & Business Women»). Член навуковай міжнароднай Калегіі Саветнікаў (The Research Board of Advisors) ABI.
Бібліяграфія Биологическая продуктивность эвтрофного озера/ в соавт. — М.: 1970. Биопродуктивность озер Белоруссии/ в соавт. — Мн.: 1971. Биологические процессы и самоочищение на загрязненном участке/ в соавт. — Мн.:1973. Сукцессия видов в фитопланктоне: определяющие факторы.- Мн.: 1983. Экологическая система Нарочанских озер/ в соавт. — Мн.: 1985. Продукционно-гидробиологические исследования водных экологических систем/ в соавт. Л.:1987. Мониторинг фитопланктона./ в соавт. — Новосибирск:1992. Экологический паспорт озера Мястро / в соавт. — Мн.: 1994. Экологический паспорт озера Баторино / в соавт. — Мн.: 1994. Пико — и нанофитопланктон пресноводных экосистем / в соавт. — Мн.: 1998. Альгофлора Беларуси. Таксономический каталог Algal flora of Belarus. Taxonomic catalogue. — Мн.: 1999. Член-корреспондент АН СССР Г. Г. Винберг : воспоминания о выдающемся ученом, педагоге, человеке / в соавт.. — Мн.: 2006. (Серия «Людзі беларускай навукі»). Учебно-научный центр «Нарочанская биологическая станция имени Г. Г. Винберга». К 60-летию Нарочанской биологической станции/ в соавт./ Мн.:2008. Биологическое разнообразие Белорусского Поозерья / в соавт./ — Витебск: 2011. Водные ресурсы Национального парка «Нарочанский» : справочник / в соавт./ — Мн.: 2012. Диатомовые водоросли планктона реки Свислочь и её водохранилищ / в соавт./— М.:2013. Эколого-биологические исследования водотоков Березинского биосферного заповедника/ в соавт./- Мн.: 2013. Природа Беларуси: энциклопедия. В 3 т. Т. 3. Растения, грибы, животные / Т. М. Михеева член редакционной коллегии и является автор 68 статей/ — Мн.: 2014. Научное наследие А. П. Остапени /в соавт./.- Мн.: БГУ, 2014. 287с. Красная книга Республики Беларусь. Растения: редкие и находящиеся под угрозой исчезновения виды дикорастущих растений" / Михеева Т. М. автор раздела « Водоросли» /4-е изд. — Мн.: 2015. Водоросли планктона водоемов и водотоков Национального парка «Припятский» / в соавт. /Под ред. Т. М. Михеевой. — Мн.:2016.
Літаратура Міхеева Тамара Міхайлаўна // — С. 486. American Biographical Institute. International Who’s Who of Professional and Business Women, Eighth Edition. 2001. К 65-летию Т. М. Михеевой // Вестник БГУ. Серия 2: Хим. Биол. Геогр. 2003. № 3. — С. 107—108. К 70-летию Т. М. Михеевой// Вестник БГУ. Серия 2: Хим. Биол. Геогр. 2008. № 3. — С. 126—127. К 70-летию Т. М. Михеевой // Труды Белорусского государственного университета. Серия «Физиологические, биохимические и молекулярные основы функционирования биосистем». Т. 3. Ч. 1. 2008. — С. 234—235. Михеева Тамара Михайловна // Выпускники биологического факультета / В. В. Лысак [и др.]. — Мн.: БГУ, 2011. — С.190-193. Наши юбиляры. Тамара Михайловна Михеева// Научный журнал Белорусского государственного университета Вестник БГУ. Серия 2: Хим. Биол. Геогр. 2013. № 3. — С. 102—105. Михеева Тамара Михайловна // Лившиц В. М. Гордость и слава Горецкой земли. В 3-х книгах. Книга 1. Учёные—земляки. — Горки: 2013. — С. 105—107. В. Д. Поликсенова. К 90-летию кафедры ботаники / Вестник БГУ. Серия 2: Хим. Биол. Геогр. 2014. № 3. — С. 104—105. Г. С. Розенберг. Атланты экологии. — Тольятти: Кассандра, 2014. — С. 107—130.
Спасылкі Тамара Міхайлаўна Міхеева на старонцы bio.bsu.by Владимир Лившиц Обследовала все крупнейшие реки Беларуси (К 75 летию Т. М. Михеевой)
Катэгорыя:Дактары біялагічных навук Катэгорыя:Жанчыны-вучоныя Катэгорыя:Біёлагі Беларусі