thumb|right|Сімвал Праекта GNU Ліцэнзія GNU на свабодную дакументацыю, распрацаваная і рэкамендаваная Фондам Свабоднага праграмнага забеспячэння дзеля выкарыстання пры распаўсюджанні дакументацыі, кніг і іншых крыніц інфармацыі.

Усе матэрыялы, размешчаныя ў Вікіпедыі, аўтаматычна ліцэнзуюцца згодна з умовамі Ліцэнзіі GFDL, калі не пазначана іншае. Далей пададзены пераклад гэтае Ліцэнзіі на беларускую мову. Гэты пераклад не з’яўляецца афіцыйным перакладам Ліцэнзіі GFDL і не мае юрыдычнай сілы. Гэты пераклад створаны толькі для знаёмства з агульнымі прынцыпамі дзеяння гэтае Ліцэнзіі, але аўтар гэтага перакладу рэкамендуе пры ўзнікненні пытанняў звяртацца непасрэдна да афіцыйнага тэксту Ліцэнзіі GFDL: http://www.gnu.org/licenses/fdl.txt

_____

Свабодная ліцэнзія для дакументацыі (GNU) Версія 1.2, лістапад 2002

Copyright (C) 2000,2001,2002 Фонд Свабоднага Праграмнага Забеспячэння 51 Franklin St, Fifth Floor, Boston, MA 02110-1301 USA

Гэты ліцэнзійны дакумент дазволена капіраваць і распаўсюджваць каму заўгодна, але яго змена забароненая.

0. ПРЭАМБУЛА Па-першае, гэтая Ліцэнзія прызначаная для таго, каб зрабіць любыя дапаможнікі, кнігі ці іншыя карысныя і прыдатныя для ўжытку дакументы "свабоднымі": каб даць кожнаму свабоду капіравання і распаўсюджвання гэтых дакументаў, у нязменным выглядзе ці са зменамі, за грошы ці бясплатна. Па-другое, гэтая Ліцэнзія, з аднаго боку, забяспечваць аўтару і выдаўцу магчымасць атрымання выгодаў ад вынікаў сваёй працы, з іншага боку, здымае з іх адказнасць за змены, зробленыя іншымі асобамі.

Гэтая Ліцэнзія з’яўляецца "copyleft"-ліцэнзіяй, г.зн. вытворныя ад ліцэнзіраванага дакумента працы павінны быць таксама такімі ж свабоднымі. Гэтая Ліцэнзія дапаўняе Агульную Публічную Ліцэнзію (GNU), "copyleft"-ліцэнзію для свабоднага праграмнага забеспячэння.

Мы распрацоўвалі гэту Ліцэнзію адмыслова для дапаможнікаў для свабоднага праграмнага забеспячэння, бо свабоднаму праграмнаму забеспячэнню патрэбна свабодная дакументацыя: свабодная праграма павінна распаўсюджвацца разам з дапаможнікамі, якія забяспечваюць такі ж узровень свабоды, як і праграмны код. Аднак, сфера выкарыстання гэтай Ліцэнзіі не абмяжоўваецца толькі дапаможнікамі для праграм; яе можна выкарыстоўваць для любых тэкстаў, незалежна ад тэмы, незалежна ад таго, ці апублікаваны гэты тэкст у выглядзе друкаванай кнігі і інш. Мы рэкамендуем выкарыстоўваць гэту Ліцэнзію, галоўным чынам, для прац, якія ўяўляюць сабой інструкцыю ці даведку.

1. УЖЫВАННЕ І АЗНАЧЕННІ Пад дзеянне гэтай Ліцэнзіі трапляе любы дапаможнік ці іншая работа, на любым носьбіце, якая ўтрымлівае паведамленне аб магчымасці распаўсюджвання гэтай працы згодна з умовамі гэтай Ліцэнзіі, змешчанае ўладальнікам правоў на капіраванне гэтай працы. Такое паведамленне перадае працу пад дзеянне сусветнай, неабмежаванай па часе ліцэнзіі, якая не патрабуе аўтарскіх адлічэнняў і ўмовы якой выкладзеныя далей. "Дакументам" далей у гэтым тэксце будзе называцца любы такі дапаможнік ці работа. Любая асоба, якая з’яўляецца ліцэнзіятам, далей у гэтым тэксце будзе называцца "Вы". Вы прымаеце ўмовы ліцэнзіі, калі Вы капіруеце, змяняеце ці распаўсюджваеце работу ў тых выпадках, якія ў звычайнай практыцы дзеяння правоў на капіраванне патрабуюць дазволу.

"Змененай версіяй" Дакумента далей у гэтым тэксце называецца любая работа, якая змяшчае Дакумент ці яго частку, скапіраваныя альбо "як ёсць", альбо са зменамі і/ці перакладзеныя на іншую мову.

"Другаснай часткай" далей у гэтым тэксце называецца дадатак да асноўнага тэксту ці тытульны раздзел Дакумента, які толькі вызначае адносіны выдаўцоў ці аўтараў да агульнай тэмы Дакумента і пад. і не змяшчае нічога па асноўнай тэме Дакумента. (Такім чынам, калі Дакумент з’яўляецца тэкстам па матэматыцы, Другасная частка не павінна ўтрымліваць веды з вобласці матэматыкі). Адносіны выдаўцоў ці аўтараў да агульнай тэмы Дакумента могуць быць важнымі з гістарычнага, а таксама юрыдычнага, камерцыйнага, філасофскага, этычнага ці палітычнага пункту гледжання.

"Нязменнымі часткамі" далей у гэтым тэксце называюцца пэўныя Другасныя часткі, пазначаныя ў паведамленні гэтага Дакумента, якое вызначае ліцэнзійныя ўмовы, як Нязменныя часткі. Калі частка Дакумента не адпавядае вышэй азначанаму тэрміну "Другасная частка", тады гэту частку нельга пазначыць як Нязменную. Дакумент можа не ўтрымліваць ніводнай Нязменнай часткі. Калі ў Дакуменце не вызначаныя Нязменныя часткі, тады лічыцца, што іх няма.

"Тэкстам вокладкі" далей у гэтым тэксце называюцца кароткія кавалкі тэксту, пазначаныя як "Тэкст першай вокладкі" і "Тэкст апошняй вокладкі" ў паведамленні гэтага Дакумента, якое вызначае ліцэнзійныя ўмовы. Тэкст першай вокладкі не павінны быць большым за 5 слоў, а Тэкст апошняй вокладкі не павінны быць большым за 25 слоў.

"Празрыстым" асобнікам Дакумента далей у гэтым тэксце называецца асобнік Дакумента ў форме, зручнай для камп’ютара, прадстаўлены ў фармаце з агульнадаступнай спецыфікацыяй і магчымасцю яго чытання і змены праз звычайныя тэкставыя рэдактары ці праграмы працы з графікай (для растравых ці вектарных відарысаў). Фармат павінны даваць магчымасць уводу тэксту ў праграмы рэдагавання тэксту ці пераўтварэння ў іншыя фарматы, прыдатныя для ўводу ў праграмы рэдагавання тэксту. Асобнік Дакумента, створаны ў Празрыстым фармаце, але ў якім разметка ці яе адсутнасць зробленая такім чынам, каб замінаць і перашкаджаць наступным зменам Дакумента чытачамі, не з’яўляецца Празрыстым. Фармат відарысу не з’яўляецца Празрыстым, калі яго выкарыстоўваюць для паказу значнай часткі тэксту. Асобнік Дакумента, які не з’яўляецца Празрыстым, далей у гэтым тэксце называецца "Непразрыстым".

Узорамі прыдатных фарматаў для Празрыстых асобнікаў з’яўляюцца звычайны тэкст ASCII без разметкі; фарматы ўводу Texinfo і LaTeX; SGML ці XML, напісаныя згодна з агульнадаступным DTD; стандартны просты HTML; PostScript ці PDF, зробленыя з улікам наступных змен іншай асобай. Узорамі прыдатных фарматаў відарысаў для Празрыстых асобнікаў з’яўляюцца PNG, XCF і JPG. Непразрыстымі фарматамі з’яўляюцца закрытыя фарматы файлаў, якія можна прачытаць і змяніць толькі праз закрытыя тэкставыя працэсары; SGML ці XML, для якіх DTD і/ці інструменты апрацоўкі не агульнадаступныя; створаны камп’ютарам HTML; PostScript ці PDF, створаныя некаторымі тэкставымі працэсарамі выключна для вываду.

"Тытульнай старонкай" далей у гэтым тэксце называецца, для друкаванай кнігі, непасрэдна тытульная старонка, разам з наступнымі старонкамі, неабходнымі для змяшчэння звестак, якія патрабуе размяшчаць на тытульнай старонцы гэтая Ліцэнзія. Для работ у фармаце, які не вызначае такога паняцця, як тытульная старонка, "Тытульнай старонкай" называецца тэкст, размешчаны непасрэдна каля назвы работы, непасрэдна перад пачаткам тэксту работы.

Раздзелам, "Названым АБВ", далей у гэтым тэксце называецца раздзел Дакумента, загаловак якога ці проста "АБВ", ці змяшчае "АБВ" у дужках пасля тэксту-перакладу "АБВ" на іншую мову. (Тут "АБВ" абазначае адмысловы загаловак раздзела, памянёны ніжэй, напрыклад, "Падзякі", "Прысвячэнні", "Ухвалы" ці "Гісторыя"). "Пакінуць загаловак" такога раздзела, калі Вы змяняеце Дакумент, значыць тое, што гэты раздзел застаецца "Названым АБВ" згодна з гэтым азначэннем.

Дакумент можа ўтрымліваць "Адмовы ад адказнасці" пасля паведамлення аб тым, што Дакумент распаўсюджваецца згодна з умовамі гэтай Ліцэнзіі. Гэтыя Адмовы ад адказнасці з’яўляюцца спасылкамі на адпаведныя раздзелы гэтай Ліцэнзіі, але толькі ў тым выглядзе, у якім яны вызначаныя ў гэтай Ліцэнзіі: любыя іншыя варыянты Адмовы ад адказнасці не дзейнічаюць і не ўплываюць на дзеянне гэтай Ліцэнзіі.

2. КАПІРАВАННЕ Ў НЯЗМЕННЫМ ВЫГЛЯДЗЕ Вы можаце капіраваць і распаўсюджваць Дакумент на любым носьбіце, за грошы ці бясплатна, калі Вы змесціце ў кожным распаўсюджаным ці скапіраваным асобніку Дакумента гэту Ліцэнзію, паведамленне аб правах на капіраванне і ліцэнзійнае паведамленне, у якім гаворыцца, што Дакумент распаўсюджваецца згодна з умовамі гэтай Ліцэнзіі, прычым тэкст Ліцэнзіі павінны застацца нязменным. Нельга выкарыстоўваць тэхнічныя метады перашкаджэння ці кантралявання чытання ці далейшага капіравання асобніка Дакумента, які Вы стварылі ці распаўсюджваеце. Аднак, Вы можаце атрымліваць грошы за стварэнне і распаўсюджванне асобнікаў Дакумента. Калі Вы распаўсюджваеце даволі вялікую колькасць асобнікаў Дакумента, Вы павінны таксама выконваць умовы раздзела 3.

Вы таксама можаце перадаваць асобнікі Дакумента іншым асобам у часовае карыстанне, выконваючы патрабаванні гэтага раздзела. Вы можаце публічна ўзнаўляць/паказваць асобнікі Дакумента.

3. МАСАВАЕ КАПІРАВАННЕ Калі Вы публікуеце друкаваныя асобнікі Дакумента (ці асобнікі Дакумента на носьбіце, які звычайна мае друкаваныя вокладкі), колькасцю больш за 100, а ліцэнзійнае паведамленне Дакумента патрабуе Тэкст вокладкі, Вы павінны змясціць носьбіты з асобнікамі ў вокладкі, якія зразумела і непасрэдна адлюстроўваюць наступны Тэкст вокладкі: Тэкст першай вокладкі на пярэдняй вокладцы, Тэкст апошняй вокладкі на задняй вокладцы. На абодвух баках вокладкі павінна быць зразумела і непасрэдна напісана, што Вы з’яўляецеся выдаўцом гэтых асобнікаў. Пярэдні бок вокладкі павінны змяшчаць поўную назву работы так, каб усе словы з назвы былі аднолькава бачнымі і заўважнымі. Вы можаце дадаваць іншы інфармацыйны матэрыял на водкладку. Капіраванне са зменамі толькі вокладкі, калі захоўваецца назва Дакумента і выконваюцца апісаныя тут патрабаванні, лічыцца капіраваннем у нязменным выглядзе.

Калі патрэбны для аднаго з бакоў вокладкі тэкст надта аб'ёмны, каб зручна яго размясціць на ім, Вы павінны змясціць першую частку тэксту (колькі магчыма змясціць без шкоды для прастаты ўспрымання) на адпаведным баку вокладкі, а астатні тэкст размясціць на дадатковых суседніх старонках.

Калі Вы публікуеце ці распаўсюджваеце Непразрыстыя асобнікі Дакумента, колькасцю больш за 100, Вы павінны ці распаўсюджваць разам з кожным Непразрыстым асобнікам Празрысты асобнік Дакумента, ці ў кожным Непразрыстым асобніку вызначыць адрас у агульнадаступнай камп’ютарнай сетцы, па якім можна, выкарыстаўшы агульнадаступныя сеткавыя пратаколы, атрымаць поўны Празрысты асобнік Дакумента, без дадатковага матэрыялу. Калі Вы выбралі другі варыянт, Вы павінны забяспечыць наяўнасць Празрыстага асобніка па вызначаным адрасе на працягу як менш аднаго года пасля апошняга распаўсюджвання Непразрыстага асобніка (непасрэдна ці праз Вашых кліентаў) менавіта гэтай рэдакцыі.

Рэкамендуецца, але не абавязкова, звязвацца з аўтарамі Дакумента перад распаўсюдам вялікай колькасці асобнікаў, каб даць ім магчымасць перадаць Вам навейшую версію Дакумента.

4. ЗМЕНА ДАКУМЕНТА Вы можаце капіраваць і распаўсюджваць Змененую версію Дакумента згодна з умовамі раздзелаў 2 і 3 гэтай Ліцэнзіі, выконваючы яе ўмовы, у прыватнасці, патрабаванне не перашкаджаць асобам, якім Вы перадаяце Змененыя версіі Дакумента, капіраваць і распаўсюджваць Змененую версію з гэтай Ліцэнзіяй, і інш. Дадаткова Вы павінны зрабіць наступныя рэчы са Змененай версіяй:

A. Выкарыстаць для Тытульнай старонкі (і для вокладкі пры яе наяўнасці) назву работы, якая выразна адрозніваецца ад назваў Дакумента і ранейшых варыянтаў Змененай версіі (такія назвы павінны быць вызначаныя ў раздзеле "Гісторыя" Дакумента). Вы можаце выкарыстаць назву ранейшага варыянту, калі Вам гэта дазволіць арыгінальны выдавец.

B. Змясціць на Тытульнай старонцы спіс аўтараў (з адпаведнай пазнакай таго, што гэта спіс аўтараў), адказных за змены ў Змененай версіі, а таксама спіс з як менш 5 асноўных аўтараў Дакумента (ці ўсіх аўтараў, калі іх менш за 5), калі толькі яны не вызвалілі Вас ад выканання гэтага патрабавання.

C. Змясціць на Тытульнай старонцы імя выдаўца Змененай версіі, пазначыўшы яго выдаўцом.

D. Захаваць арыгінальныя паведамленні аб правах на капіраванне Дакумента.

E. Дадаць адпаведнае паведамленне аб правах на капіраванне для Вашых змен каля іншых паведамленняў аб правах на капіраванне.