Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (БДУ) — найстарэйшы ўніверсітэт Беларусі, знаходзіцца ў Мінску, афіцыйна пачаў працу 30 кастрычніка 1921 года.
Агульныя звесткі У комплекс БДУ ўваходзяць: 16 факультэтаў, 11 навучальных інстытутаў і адукацыйных устаноў; 2 установы перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі, 6 навукова-даследчых інстытутаў і цэнтраў, 42 навукова-даследчых лабараторый, 56 студэнцкіх навукова-даследчых лабараторый, 177 кафедр, 8 інавацыйных вытворчых прадпрыемстваў, 3 вучэбна-даследчыя станцыі, 6 музеяў. У 2015 годзе да ўніверсітэта быў далучан Міжнародны экалагічны ўніверсітэт імя А. Дз. Сахарава, які стаў структурным падраздзяленнем БДУ.
Вышэйшую адукацыю ў БДУ студэнты атрымліваюць па 68 спецыяльнасцям на першай ступені навучання і па 48 — на другой. З 2008 г. вядзецца навучанне студэнтаў у рамках Дзяржаўнай праграмы падрыхтоўкі кадраў для ядзернай энергетыкі. Падрыхтоўка кадраў вышэйшай кваліфікацыі вядзецца ў аспірантуры па 134 спецыяльнасцях. БДУ каардынуе дзейнасць універсітэтаў краіны па распрацоўцы навукова-метадычнага забеспячэння ўніверсітэцкай адукацыі па гуманітарных і прыродазнаўчых спецыяльнасцях.
Для паступлення ў БДУ неабходна паспяхова прайсці цэнтралізаванае тэсціраванне і цэнтралізаваны экзамен. На некаторыя спецыяльнасці абітурыенты дадаткова здаюць уступныя экзамены.
Ва ўніверсітэце ў 2017—2018 навучальным годзе навучаецца 53298 чалавек, з іх студэнтаў — 28874, аспірантаў — 1101, дактарантаў — 106. Штогод звыш 3 тыс. чалавек праходзіць перападрыхтоўку па 45 спецыяльнасцях і каля 6 тыс. — павышаюць кваліфікацыю па 147 праграмах. У комплексе БДУ працуюць 8703 чалавека (з іх 413 — дактары навук, 1876 — кандыдаты навук), 461 навуковых супрацоўнікаў. У комплексе БДУ працуюць 5 акадэмікаў і 11 членаў-карэспандэнтаў НАН Беларусі.
Універсітэт уваходзіць у структуру Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Гісторыя
Перадумовы У канцы XIX ст. расійскі ўрад вымушаны быў усё часцей звяртацца да пытанняў асветы, навукі, абмяркоўваць планы стварэння новых навучальных устаноў, у т. л. універсітэтаў. Да гэтага ўрад падштурхоўвалі звароты з месцаў, ад губернскіх і гарадскіх улад. Так, пад уплывам ліберальных настрояў 1860-х гадоў, калі пакрыху адыходзіла ў мінулае прыгонніцтва, віцебскае дваранства ўзняло пытанне пра неабходнасць адкрыцця ўніверсітэта ў беларускіх губернях. Але нават зварот да цара з боку міністра адукацыі на гэты конт застаўся без увагі. І ў пачатку XX ст. станоўча вырашыць набалелае пытанне не ўдалося, хаця мясцовыя ўлады рашуча запэўнівалі, што ўніверсітэт стане «трывалай апорай рускага пачатку супраць іншапляменнага ўплыву»Иванов, А. Е. География российских университетов: реальность и планы (конец XIX — начало XX века) // Российские университеты в XVIII—XX веках: сборник научных статей / Воронежский государственный университет. Вып. 5: Посвящается 60-летию исторического факультета ВГУ / [редколлегия: В. И. Чесноков (отв. ред.) и др.]. — Воронеж: Издательство ВГУ, 1993. — 230, с. — С. 89—90. — ISBN 5-7455-1117-6.. Між тым у беларускім грамадстве добра ўсведамлялі высакародную місію ўніверсітэта як цэнтра не толькі спецыяльнай адукацыі, але перш-наперш агульнай, дасягненне якой якраз і павінна ісці праз адукацыю спецыяльнуюВитебские губернские ведомости. — 1903. — 28 сентября..
Царскія ўлады пабаяліся ствараць універсітэт ў Паўночна-Заходнім краі перш за ўсё з-за магчымасці разбудзіць тут праз студэнтаў, іх адукаванасць і павышаную грамадскую актыўнасць, заглушаныя рэцыдывы нацыяльна-палітычнай барацьбы. Да гэтай высновы прыйшла ў 1906—1907 гг. спецыяльная камісія Міністэрства асветы. Спробы з боку ўлад Смаленска, Мінска, Віцебска пераканаць царскі ўрад у адваротным, у тым, што ўніверсітэт стане «магутным рассаднікам рускай культуры на Беларусі», не далі вынікаўИванов, А. Е. География российских университетов… — С. 97, 15..
Першыя спробы стварэння Першыя рэальныя крокі да стварэння беларускага ўніверсітэта зрабіў урад (Народны сакратарыят) Беларускай Народнай Рэспублікі, заявіўшы аб сабе ў сакавіку 1918 года. Над праектам універсітэта пачалі працаваць вядомыя беларускія вучоныя, атрымаўшыя адукацыю і сфарміраваўшыяся як вучоныя ў Маскве і Санкт-Пецярбургу. Першасная роля належала М. Доўнар-Запольсмкаму і Я. Карскаму. Вядома, што Я. Карскі у сваім выступленні на Усебеларускім кангрэсе 1917 года акцэнтаваў увагу прадстаўнікоў розных колаў беларускага грамадства, узрушаных рэвалюцыйнымі падзеямі, на неабходнасці хутчэйшага стварэння на Беларусі свайго нацыянальнага ўніверсітэтаКіпель, Я. Эпізоды = Episodes / Яўхім Кіпель; Пад рэд. І. Урбановіч, З. Саўкі. — Нью Йорк: Выдавецтва газеты «Беларус», 1998. — 305 с., л. іл. — С. 79.. Яго праект статута Беларускага ўніверсітэта скора быў надрукаваны ў газеце «Вольная Беларусь»Карскі, Е. Проект статуту Беларускага Універсітэту // Вольная Беларусь. — 1918. — № 35. — С. 256—260.. Аднак ва ўмовах нямецкай акупацыі Беларусі, разлікі на рэалізацыю ўніверсітэцкіх планаў зноў сталі нерэальнымі. Не мог быць рэалізаваны і план бальшавікоў аб замацаванні ў 1918 годзе за Беларуссю Юр’еўскага ўніверсітэта і пераводзе яго ў адзін з незанятых нямецкімі войскамі гарадоў — Віцебск ці Смаленск. Намаганнямі Беларускага нацыянальнага камісарыята ў Маскве і Беларускага культурна-асветнага таварыства ў Коўне былі створаны правобразы класічнага ўніверсітэта — Беларускі народны ўніверсітэт. Але гэта былі не сапраўдныя ўніверсітэты і за межамі Беларусі.
У выніку рэвалюцыйных падзей да ўлады прыйшлі бальшавікі і Саветы, якія былі вымушаны ўлічваць імкненне народаў былой Расійскай Імперыі да рэалізацыі сваіх нацыянальных задач. Таму, адной з першых пастаноў ЦВК ССРБ стаў дэкрэт 25 лютага 1919 года, якім вызначаліся канкрэтныя меры па стварэнню ў Мінску ўніверсітэта. Для ўзгаднення арганізацыйных пытанняў у Маскву выехаў старшыня ЦВК А. Мяснікоў, які абгрунтаваў правамернасць лютаўскага дэкрэта «меркаваннямі эканамічнага, тэхнічнага і культурна-бытавога характару». Былі выдзелены грошы (1 млн рублёў), створана спецыяльная камісія пры губернскім камісарыяце народнай асветы пад кіраўніцтвам Я. КарскагаИзвестия ЦИК Советов Белоруссии. — 1919. — 6 марта.. У яе склад увайшлі А. Чарвякоў, В. Іваноўскі, Марэк, Андэрсан, Маслоўскі, Камінскі, Фрумкіна і інш. За 2 месяцы камісія арганізавала падрыхтоўчыя курсы для жадаючых паступаць ва ўніверсітэт. Аднак справу стварэння ўніверсітэта з-за абставін палітычнага характару, цэнтральныя органы ўлады палічылі за лепшае трымаць пад непасрэдным кантролем. Таму пры Народным камісарыяце асветы РСФСР была ўтворана і маскоўская камісія.
Ужо 10 сакавіка 1919 года на пасяджэнні Мінскай камісіі па арганізацыі БДУ было разгледжана пытанне аб перадачы ўніверсітэту будынка былога камерцыйнага вучылішча, у якім размяшчаліся ваенныя курсы Заходняй дывізіі. Пад плануемы ўніверсітэт адвялі памяшканне былой мужчынскай гімназіі на рагу Губернатарскай і Падгорнай, будынкі духоўнай семінарыі на Аляксандраўскай вуліцы, былога жаночага духоўнага вучылішча на рагу вуліц Шырокай і Міхайлаўскай, былога ваеннага шпіталя, губернскай земскай бальніцы, рэальнага вучылішча Хайкіна, гімназіі Фальковіча і інш.Звезда. — 1919. — 23 марта. Але толькі ў 1921 годзе спецыяльнай пастановай Прэзідыума ЦВК ССРБ ад 18 красавіка быў афіцыйна зацверджаны спіс будынкаў, якія пераходзілі БДУ. Акрамя пералічаных будынкаў, у спіс былі ўключаны памяшканні фабрыкі «Вікторыя», яўрэйскай бальніцы, Рускага сходу, гаспадарка «Лошыца» з фальваркамі «Зацішша», «Дуброва», «Прылукі», лясная дача ВаньковічаШкола и культура Советской Белоруссии. — 1921. — № 1—2. — С. 114—116.. Першае праўленне БДУ і бібліятэка размясціліся ў будынках гімназіі Фальковіча і вучылішча Хайкіна.
Даваенны перыяд Арганізацыйныя работы па адкрыцці ўніверсітэта зацягнуліся ў сувязі з часовай акупацыяй Мінска. У маі 1921 года быў аб’яўлены прыём на рабочы факультэт, а 11 ліпеня на ўрачыстым пасяджэнні ў гарадскім тэатры быў абнародаваны тэкст Дэкрэта аб адкрыцці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. 30 кастрычніка адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны пачатку заняткаў.
Першым рэктарам універсітэта Народны камісарыят асветы БССР прызначыў выдатнага гісторыка-славіста, выпускніка гісторыка-філалагічнага факультэта МДУ, прафесара Уладзіміра Іванавіча Пічэту, які ўзначальваў БДУ на працягу 8 гадоў. Прафесарска-выкладчыцкі склад у асноўным быў сфарміраваны кадрамі Маскоўскага, Казанскага і Кіеўскага ўніверсітэтаў. Першымі прафесарамі ўніверсітэта Дзяржаўны вучоны савет прызначыў В. Г. Кнорына (палітэканамія), У. М. Ігнатоўскага (гісторыя Беларусі), У. М. Іваноўскага (філасофія і педагогіка), І. М. Салаўёва (педагогіка); Д. П. Канчалоўскага, У. М. Перцава, М. М. Нікольскага, У. І. Пічэту, Д. А. Жарынава, С. З. Кацэнбогена, Ф. Ф. Турука, А. А. Савіча (гісторыя), М. А. Янчука (этнаграфія), С. Я. Вальфсона, В. В. Якуніна (эканоміка), Я. Я. Святлоўскага (статыстыка), М. М. Андрэева (фізіка), Б. М. Беркенгейма (хімія), М. Б. Кроля (медыцына), П. І. Карузін (анатомія), А. У. Фядзюшына (заалогія) і інш.
1 лістапада 1921 г. на трох факультэтах — рабочым, медыцынскім і грамадскіх навук — пачаліся рэгулярныя заняткі для 1390 студэнтаў. На ўсіх факультэтах БДУ ў 1921—1922 гг. працавалі 14 прафесараў, 49 выкладчыкаў, 10 асістэнтаў, 5 лабарантаў і загадчыкаў кабінетаў.
У 1922 годзе са складу факультэта грамадскіх навук быў утвораны педагагічны факультэт. У сярэдзіне 1920-х гадоў ва ўніверсітэце было створана навуковае таварыства.
У лютым 1925 года ўніверсітэт выпусціў першых маладых спецыялістаў — 34 эканамісты і 26 юрыстаў. У кастрычніку 1927 года пры БДУ адкрылася аспірантура. Увосень гэтага ж года ў цэнтры Мінска пачалося будаўніцтва ўніверсітэцкага гарадка. Да 1930 года былі пабудаваны чатыры вучэбныя карпусы — анатамічны, для медыцынскага, біялагічнага і хімічнага факультэтаў. Такім чынам, у 1930 у складзе ўніверсітэта было ўжо 6 факультэтаў: рабочы, педагагічны, медыцынскі, народнай гаспадаркі, права і савецкага будаўніцтва, хіміка-тэхналагічны. Штат прафесараў і выкладчыкаў да гэтага часу значна павялічыўся: 49 прафесараў, 51 дацэнт, 44 выкладчыкі і больш за 300 навуковых супрацоўнікаў.
Да 1930 года выйшла 25 выпускаў навуковага выдання «Працы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта», а таксама шэраг манаграфій яго вучоных. Былі наладжаны навуковыя кантакты вучоных універсітэта з калегамі з Польшчы, Чэхаславакіі, Літвы, Германіі, Францыі, Англіі, ЗША і Японіі.
У ліпені 1931 года Калегія Наркамасветы БССР прыняла пастанову аб стварэнні на базе БДУ пяці самастойных інстытутаў. За кароткі час пры актыўным удзеле БДУ ў беларускай сталіцы былі адкрыты новыя вышэйшыя навучальныя ўстановы: Мінскі медыцынскі інстытут, Беларускі дзяржаўны вышэйшы педагагічны інстытут, Мінскі юрыдычны інстытут. ЦВК і СНК БССР канстатаваў, што за 10 гадоў свайго існавання БДУ стаў базай для стварэння ў рэспубліцы 12-ці ВНУ і шэрага НДІ. Акрамя таго, БДУ аказаў усялякую дапамогу ў стварэнні ў Мінску Дзяржаўнай бібліятэкі БССР, Інстытута беларускай культуры, пераўтворанага ў кастрычніку 1928 года ў Акадэмію навук.
Пасля рэарганізацыі ў 1930 годзе ў складзе ўніверсітэта захаваліся факультэты (фізіка-матэматычны, хімічны, біялагічны), якія рыхтавалі малодшых навуковых супрацоўнікаў і выкладчыкаў рабфакаў, тэхнікумаў і старэйшых класаў сярэдняй школы. Тэрмін навучання павялічыўся да 5 гадоў.
У 1934 годзе ва ўніверсітэце з’явіліся новыя факультэты — гістарычны і геаграфічны, а ў 1939 годзе — філалагічны з аддзяленнямі рускай і беларускай мовы і літаратуры. Вялікай падзеяй у жыцці БДУ стала стварэнне заалагічнага, геалагічнага і гісторыка-археалагічнага музеяў, аранжарэі з батанічным участкам.
У сакавіку 1937 года Вучоны савет універсітэта атрымаў права прыёму да абароны доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый і прысуджэння вучоных ступеняў.