Арцём Татарэвіч (нар. ) — беларускі футбаліст, абаронца.
Клубная кар’ера Выхаванец пінскай СДЮШАР-3, з 2009 года выступаў за пінскую «Хвалю», дзе з цягам часу стаў асноўным абаронцам.
У жніўні 2013 года перайшоў у брэсцкае «Дынама». Дэбютаваў за асноўную каманду 21 верасня 2013 года ў матчы супраць «Нафтана». Пасля стаў трывала з’яўляцца ў аснове на пазіцыі левага абаронцы. У сезоне 2014 ужо стаў асноўным левым абаронцам клуба, правёў 28 матчаў у чэмпіянаце (з 32).
Па заканчэнні сезона 2014 быў прызваны на службу ва Узброеныя Сілы. 13 снежня 2014 года прыняў ваенную прысягу. У студзені 2015 года стала вядома, што з-за службы Арцём прапусціць сезон 2015. Тым не менш, у 2015 годзе двойчы згуляў за дынамаўцаў у Кубку Беларусі.
У чэрвені 2016 года пасля заканчэння службы вярнуўся ў брэсцкае «Дынама». У другой палове сезона 2016 выступаў за дубль брэстчан, у асноўнай камандзе не з’яўляўся на полі.
З лютага 2017 года трэніраваўся з «Хваляй» і ў выніку падпісаў кантракт з клубам. У складзе «Хвалі» зноў стаў асноўным абаронцам. У лютым 2018 года падоўжыў пагадненне на наступны сезон. У студзені 2019 года ў чарговы раз падоўжыў кантракт. У сезоне 2019, як і ў папярэдніх, заставаўся трывалым іграком асновы. У пачатку 2020 года пачаў рыхтавацца з «Хваляй» да сезона і ў лютым падпісаў новы кантракт. У 2020—2021 гадах стаў радзей з’яўляцца на полі.
У лютым 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Хвалю». Хутка стаў трэніравацца з пінскім «Стэнлесам», у сакавіку афіцыйна папоўніў склад каманды, аднак неўзабаве пакінуў «Стэнлес», не згуляўшы за яго ў афіцыйных матчах, і перайшоў на адміністратарскую працу ў «Хвалі». З другой паловы 2022 года зноў стаў трапляць у заяўку «Хвалі» ў якасці іграка, а ў 2023 годзе восем разоў выхадзіў на поле ў Першай лізе і аднойчы ў Кубку Беларусі.
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2009 Д2 Хваля 1 0 2010 Д2 Хваля 9 0 2011 Д2 Хваля 9 0 2012 Д2 Хваля 26 0 2013 (1) Д2 Хваля 14 0 2013 (2) Д1 Дынама 8 0 2014 Д1 Дынама 28 0 2015 Д1 Дынама 0 0 2016 дубль Дынама 17 3 2017 Д2 Хваля 28 3 2018 Д2 Хваля 26 0 2019 Д2 Хваля 26 0 2020 Д2 Хваля 18 0 2021 Д2 Хваля 6 0 2022 Д2 Хваля 0 0 2023 Д2 Хваля 8 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Хваля Пінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст