Хасэ Луіс Міньяна Гарсія (, нар. ) — іспанскі футбаліст, паўабаронца клуба «Гандыя».
Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў клубе «Алікантэ», пасля трапіў у сістэму «Валенсіі», гуляў за фарм-клуб «Валенсія Месталья». У 2012 годзе выступаў за клуб «Уракан» у Сегундзе B.
У ліпені 2013 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»За жодинское «Торпедо» будут играть два испанца . Хутка замацаваўся ў асноўным складзе аўтазаводцаў.
Сезон 2014 пачынаў на лаўцы запасных, а ў маі вярнуўся ў асноўны склад. Выступаў пераважна на пазіцыі левага паўабаронцы. У ліпені 2014 года па заканчэнні кантракта пакінуў жодзінскі клубМиньяно покинул «Торпедо-БелАЗ», Мельник и Казанцев продлили контракты.
Вярнуўшыся на радзіму ўлетку 2014 года, папоўніў склад клуба «Эркулес» з роднага горада Алікантэ. У 2018 года перабраўся ў «Рэал» з Мурсіі. У жніўні 2019 года стаў іграком клуба «Ла-Нусія», дзе гуляў да лета 2022 года. У жніўні 2022 года далучыўся да «Гандыі».
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Іспаніі Катэгорыя:Ігракі ФК Алікантэ Катэгорыя:Ігракі ФК Валенсія Месталья Катэгорыя:Ігракі ФК Уракан Манісэс Катэгорыя:Ігракі ФК Эльчэ Ілісітана Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Эркулес Алікантэ Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Мурсія Катэгорыя:Ігракі ФК Ла-Нусія Катэгорыя:Ігракі ФК Гандыя