Галіна Канстанцінаўна Васіленка (, в. Будкі, Нараўлянскі раён) — палявод, жывёлавод. Герой Сацыялістычнай Працы (1966).
Біяграфія
З 1952 года паляводПамяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 360., з 1960 — свінарка, з 1966 — загадчык жывёлагадоўчай фермай калгаса «XXII з’езд КПСС» Нараўлянскага раёна. Званне Героя нададзена за поспехі ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак мяса. Член ЦК КПБ у 1971—1976 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1967—1971 гадах. Дэлегат XXVII з’езда КПБПамяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 360..
Ушанаванне памяці
Імя і фатаграфія Галіны Васіленка размешчаны на Алеі Славы Нараўлянскага раёна (адкрыта 6 лістапада 2010) ў НароўліПрыпяці вечныя берагі: народная духоўная культура Нараўлянскага раёна. — Гомель, 2023. — С. 19..
Крыніцы
Літаратура Памяць: Нараўлянскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад.: П. П. Рабянок, К. Ф. Ярмоленка. — Мінск : БЕЛТА, 1998. — 445 с.
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання Катэгорыя:Члены ЦК КПБ