Алёкма (, ) — рака ў Сібіры, правы прыток Лены. Цячэ па тэрыторыях Якуціі, Забайкальскага края, Амурскай вобласці Расіі.

Даўжыня ракі 1436 км. Плошча вадазбору 210 000 км². Сярэдні расход вады 1950Рулёва С. Н., Завадский А. С. Олёкма // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» м³/с. Сярэдні аб’ём сцёку 61,544 км³/год. Рака Алёкма бярэ пачатак у горнай мясцовасці на тэрыторыі Забайкальскага края. Верхняе цячэнне ў межах Алёкмінскага Cтанавіка. Далей рака працякае па ўсходняй частцы Алёкма-Чарскага нагор’я. Упадае ў Лену у напрамку на ўсход ад горада Алёкмінск. Рэчышча звілістае. Хуткасць стала змяняецца. На тэрыторыі Якуціі ёсць парогі. Дно пясчанае і камяністае. Сярод прытокаў: Тарын, Чара, Шаман, Тургунча, Авіка, Укурум і інш. Рака суднаходная на адлегласці 406 км ад вусця.

Рака Алёкма — папулярны турыстычны маршрут. На берагах сустракаюцца старажытныя наскальныя надпісы.

Літаратура

Спасылкі Река Олёкма // Путеводитель по Владивостоку и Дальневосточному федеральному округу Государственный водный реестр РФ Рулёва С. Н., Завадский А. С. Олёкма // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

Катэгорыя:Рэкі Якуціі Катэгорыя:Рэкі Забайкальскага края Катэгорыя:Рэкі Амурскай вобласці Катэгорыя:Прытокі Лены