Ёхан Аўгуст Гуга Гюльдэн (, Хельсінкі — , Стакгольм) — фінска-шведскі астраном.
Біяграфія Ёхан Аўгуст Хуга Гюльдэн нарадзіўся ў Хельсінкі ў сям'і Нільса Абрахама Гюльдэна, прафесара класічнай філасофіі Хельсінкскага ўніверсітэта. Навучаўся ў гэтым універсітэце і атрымаў там ступень магістра філасофіі (1860). Вядомы сваімі працамі ў галіне нябеснай механікі. У 1862—1865 гадах працаваў у Пулкаўскай абсерваторыі. У 1871 годзе стаў дырэктарам Стакгольмскай абсерваторыі. Імем Гюлдэна названы кратар на Месяцы і малая планета (806 Gyldenia), адкрытая М. Вольфам 18 красавіка 1915 года ў Гайдэльбергу.
Спасылкі
Катэгорыя:Астраномы XIX стагоддзя Катэгорыя:Астраномы Швецыі Катэгорыя:Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук Катэгорыя:Постаці фінскай астраноміі