Наяўнасць або адсутнасць магнітнага поля ў планет звязваюць з іх унутранай будовай. На ўсіх планетах зямной групы ёсць уласнае магнітнае поле. Самымі моцнымі магнітнымі палямі валодаюць планеты-гіганты і Зямля. Часта крыніцай дыпольнага магнітнага поля планеты лічаць яе расплаўленае токаправоднае ядро. У Венеры і Зямлі блізкія памеры, сярэдняя шчыльнасць і нават унутраная будова, тым не менш, Зямля мае дастаткова моцнае магнітнае поле, а Венера — не (магнітны момант Венеры не перавышае 5-10 % магнітнага поля Зямлі). Па адной з сучасных тэорый, напружанасць дыпольнага магнітнага поля залежыць ад прэцэсіі палярнай восі і вуглавой хуткасці кручэння. Іменна гэтыя параметры на Венеры вельмі малыя, але вымярэнні паказваюць на яшчэ больш нізкую напружанасць, чым прадказвае тэорыя. Сучасныя тлумачэнні слабага магнітнага поля Венеры заключаюцца ў тым, што ў меркавана жалезным ядры Венеры адсутнічаюць канвектыўныя патокіJ. G. Luhmann and C. T. Russel (UCLA). Venus: Magnetic Field and Magnetosphere .
Гл. таксама Магнітнае поле Зямлі Магнітнае поле Месяца Магнітнае поле зорак
Катэгорыя:Планеталогія Катэгорыя:Магнетызм