Востраў Мак-Кін () — востраў у групе астравоў Фенікс. Уваходзіць у склад дзяржавы Кірыбаці. Плошча - 0,57 км². Незаселены.

Геаграфія Востраў Мак-Кін знаходзіцца ў Ціхім акіяне на поўдзень ад экватара ў 1517 км на паўднёвы ўсход ад Паўднёвай Таравы, сталіцы Кірыбаці.

Уяўляе сабою замкнёны атол з унутранай вельмі салёнай лагунай, плошча якой у сезон дажджоў пашыраецца да 0,2 км². Форма вострава нагадвае авал. Даўжыня з поўдня на поўнач — 1,26 км, найбольшая шырыня з захаду на ўсход — 0,9 км. На поўначы ўзвышаецца да 5,1 м. Астатняя частка вострава больш нізкая. Ад акіяна Мак-Кін адасоблены каралавым рыфам. Крыніц пітной вады няма.

Прырода На востраве надзвычай бедная, пераважна травяністая флора. Фаўна прадстаўлена 30 відамі марскіх птушак і палінезійскімі пацукамі і яшчаркамі.

Гісторыя Наяўнасць на востраве пацукоў можа сведчыць, што ў мінулым ён наведваўся палінезійцамі. 28 мая 1794 г. ён быў адкрыты брытанцамі. Назва "Мак-Кін" канчаткова замацавалася толькі ў 1871 г. дзякуючы амерыканскім картографам.

У 1859 г. востраў Мак-Кін быў абвешчаны амерыканскай тэрыторыяй. Да 1870 г. амерыканскія прадпрымальнікі вялі на ім здабычу гуана. У міжваенны перыяд ён быў у аднабаковым парадку далучаны да каланіяльных валоданняў Вялікабрытаніі і ў 1938 г. абвешчаны птушыным запаведнікам. У 1979 г. перайшоў пад юрысдыкцыю незалежнай дзяржавы Кірыбаці, што было падцверджана як Вялікабрытаніяй, так і ЗША. Пры гэтым запаведны статус захаваўся.

Спасылкі Thomas F. King, McKean Island McKEAN ISLAND, Phoenix Group The eradication of rats on McKean Island

Катэгорыя:Астравы Фенікс Катэгорыя:Астравы Ціхага акіяна Мак Катэгорыя:Незаселеныя астравы