Мікалай Цімафеевіч Ярчак (нар. , в. Гошчава, Івацэвіцкі раён Брэсцкай вобл.) — беларускі псіхолаг. Доктар псіхалагічных навук (1994), прафесар (1995).
Скончыў Мінскі педагагічны інстытут замежных моў (1970). Настаўнічаў. 3 1973 у Мінскім лінгвістычным універсітэце (з 1997 загадчык кафедры псіхалогіі).
Навуковыя працы ў галіне псіхалогіі мовы і мыслення, маўлення на роднай і замежных мовах, псіхалогіі навуковай творчасці.
Бібліяграфія Псіхалагічны аналіз мовы настаўніка на ўроку // Нар. асвета. 1988. № 5. К проблеме внутренней речи // Вопр. психологии. 1991. № 5. Психологические основы профессиональной речи учителя. Мн., 1992. Особенности понимания художественного текста детьми и взрослыми // Вопр. психологии. 1994. № 3. Энергетычны патэнцыял навучэнцаў у працэсе засваення замежнай мовы // Адукацыя і выхаванне. 2001. № 9. Ці існуе эмацыянальнае мысленне // Адукацыя і выхаванне. 2002. № 7. Памяць: энергетычны падыход // Псіхалогія. 2002. № 3.
Літаратура БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. Мн., 2004.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Івацэвіцкім раёне Катэгорыя:Псіхолагі Беларусі Катэгорыя:Дактары псіхалагічных навук