Каталіцтва ў Амане ці Каталіцкая царква ў Амане — частка сусветнай Каталіцкай царквы. Колькасць каталікоў у Амане складае каля 55 тысяч чалавек (каля 2 % ад агульнай колькасці насельніцтва), большасць якіх складаюць рабочыя-эмігранты. Каталіцкая абшчына ў Амане ўваходзіць у склад апостальскага вікарыята Паўднёвай Аравіі з цэнтрам у горадзе Абу-Дабі.
У наш час у краіне дзейнічаюць чатыры прыходы, у якіх служаць 7 святароў: Царква Святога Антонія Падуанскага ў горадзе Сухар; Царква Святых апосталаў Пятра і Паўла ў горадзе Руві; Царква Святога Духу ў горадзе Маскат; Царква Святога Францыска Ксаверыя ў горадзе Салала.
Спасылкі Інфармацыя Афіцыйны сайт апостальскага вікарыята Паўднёвай Аравіі