Акінаторы () — каралавы атол на захадзе Ціхага акіяна. Умоўна ўключаецца ў групу астравоў Нампо. Уваходзіць у склад Японіі. Агульная плошча — 7,8 км². Сталага насельніцтва няма.
Геаграфія Атол Акінаторы знаходзіцца ў 1737 км на паўднёвы захад ад Токіа, сталіцы Японіі, у 919 км на захад ад Паўночных Марыянскіх астравоў, у 1430 км на поўнач ад Палау. Атол размешчаны на тым жа падводным хрыбце, што і астравы Палау. Уяўляе сабою шырокае кола каралавага рыфа з некалькімі надводнымі скаламі і астравамі вакол лагуны. Большая частка атола пакрыта вадой падчас прыліву. На атоле пабудавана штучная платформа плошчай 5000 м². Крыніц пітной і вады няма.
Клімат трапічны пасатны, даволі засушлівы. Істотнай пагрозай з’яўляюцца тайфуны.
Гісторыя Атол быў адкрыты іспанскімі мараплаўцамі ў 1543 г. З канца XIX ст. у раён Акінаторы плавалі судны японскіх рыбакоў, аднак ніякіх паселішчаў на маленькіх астравах, дзе не было нават драўнянай расліннасці, яны не стваралі. У 1931 г. Японія афіцыйна абвясціла атол сваёй тэрыторыяй. У 1945—1968 гг. ён фармальна знаходзіўся пад кантролем ЗША.
Валоданне Акінаторы дазваляе Японіі кантраляваць вакол яго марскую тэрыторыю агульнай плошчай больш за 400 тысяч км², што выклікае незадаволенасць іншых краін, зацікаўленых у развіцці ў гэтым раёне свабоднага суднаходства і рыбалоўства. Найбольш вядомы канфлікт з-за тэрытарыяльных вод вакол Акінаторы з Тайванем, які адбыўся ў 2004 г.
Спасылкі Yukie YOSHIKAWA, The US-Japan-China Mistrust Spiral and Okinotorishima OKINOTORISHIMA: Progress being made on protecting remote, solitary islands A rock or an island? The significance of Okinotorishima and its status under the international law of the sea
Катэгорыя:Атолы Катэгорыя:Астравы Ціхага акіяна Катэгорыя:Астравы Японіі Катэгорыя:Незаселеныя астравы