Каюга () — вуглевадароднае возера, якое знаходзіцца на паўночным полюсе самага буйнога спадарожніка Сатурна — Тытана, па каардынатах . Titan: Cayuga Lacus

Дыяметр возера складае 22,7 км. Знаходзіцца на паўночным полюсе побач з яго морамі (Кракена, Лігеі і Пунгі). Возера складаецца з вадкіх вуглевадародаў (у асноўным з метану, этану і прапану). Возера Каюга з'яўляецца адным з многіх азёр, якія раскіданыя ўздоўж паўночнага полюса Тытана. Пры дапамозе радара Касіні яно было знойдзена ў 2007 годзе.

Названа ў гонар зямнога возера Каюга, размешчанага на тэрыторыі ЗША.

Гл. таксама

Гідрасфера Тытана Тытан

Спасылкі

Карта паўночнага полюса Тытана

Катэгорыя:Азёры Тытана