Плюшч звычайны, Блюшч (Hedera helix) — вечназялёная павойная ліяна, від роду сямейства . Павойная расліна, якая сваімі шматлікімі прысоскападобнымі каранямі прымацоўваецца да розных апор (дрэвы, скалы). Часам дасягае 30 м у вышыню.

Назва Родавая лацінская назва расліны паходзіць ад грэчаскага слова «oedon» — «спявак, бард». Аднак некаторыя батанікі лічаць, што назва расліны паходзіць ад кельцкага слова «hedea» — «шнур». Відавая назва паходзіць ад слова «helisso», што азначае «віцца».

Біялагічнае апісанне

Ліяна з тонкім галінастым сцяблом (ва ўмовах Беларусі дасягае даўжыні 3-5 м), якое сцелецца па зямлі або падымаецца па ствалах дрэў пры дапамозе маленькіх паветраных каранёў-прысосак.

Лісце чаргаванае, скурыстае, голае, бліскучае, 3-5-лопасцевае (сярэдняя доля лопасці больш буйная), на бясплодных парастках сэрцападобнае, на кветканосных галінках — суцэльнае ромбападобна-яйкападобнае.

Кветкі зеленаватыя, пяцічленныя, сабраны ў шматкветкавыя шарападобныя парасонікі (адзінкавыя або ўтвараюць невялікую мяцёлку). Цвіце ў верасні-кастрычніку.

Формула кветкі: .

Плод — ягада, спачатку зялёная, потым чорная, прыгодная для ежы для чалавека, але служыць ежай для птушак, якія і распаўсюджваюць насенне з экскрэментамі. Выспявае вясной наступнага года.

Арэал

Прэбарэальны сярэднеэўрапейскі горны рэліктавы від атлантычна-міжземнаморскага пашырэння. Расце ў лісцяных лясах, пераважна ў дубовых, радзей у букавых, у нізінах і перадгор’ях. Распаўсюджаны ў Паўднёвай Еўропе і Паўднёва-Усходняй Азіі, у Расіі сустракаецца на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа.

У Беларусі знаходзіцца ў астраўных участках росту і асобных лакалітэтах на ўсходняй мяжы арэала і за яе межамі. Месцы росту: ялова-шыракалістыя і шыракалістыя лясы. Месцамі ўтварае значныя зараснікі.

Асаблівасці біялогіі Ва ўмовах Беларусі цвіце толькі ў культуры, размнажэнне вегетатыўнае. Маладыя гадавалыя парасткі абмярзаюць на вышыні снежнага покрыва.

Значэнне і ўжыванне У дэкаратыўным садаводстве выкарыстоўваецца для вертыкальнага азелянення. Вырошчваецца як пакаёвая расліна.

Плюшч — выдатны меданос, на Каўказе цвіце ў верасні, дае ўзятак, параўнальны з ліпай і каштанам пасяўным. Мёд белы, хутка «садзіцца» (крышталізуецца), духмяны з мятна-ментолавым прысмакам.

Ягады плюшчу спеюць у студзені-лютым і з’яўляюцца асноўнай ежай зімой для галубоў і драздоў, для чалавека атрутныя.

Зеляніна плюшчу ўсю зіму з’яўляецца каштоўным зялёным кормам для дзікіх і свойскіх траваедных жывёл.

У медыцыне У народнай медыцыне выкарыстоўваецца лісце плюшчуСергей Бесараб Защита плюща или Обеляем "мужегон" всея балабольского государства // Патрэон — patreon.com, 24 кастрычніка 2021, 17:29, якое ўтрымлівае сапаніны, гедэрын, а таксама , каратын, мурашыную і яблычную кіслоты, і сцёблы, якія ўтрымліваюць . Лісце выкарыстоўваецца пры хранічных запаленнях слізістых абалонак, туберкулёзе, рахіце, і іншых захворваннях. У свежым выглядзе іх выкарыстоўваюць як вонкавы сродак пры апёках, для перавязкі гнойных ран.

Літаратура

Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5

Спасылкі

Плюшч звычайны на сайце Ecoflora of the British Isles Плюшч звычайны на сайце USDA NRCS

Проверено 25 ноября 2008 г.

Катэгорыя:Араліевыя Катэгорыя:Ліяны Катэгорыя:Дэкаратыўныя садовыя расліны Катэгорыя:Пакаёвыя расліны Катэгорыя:Ядавітыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе