Рэзалюцыя Савета Бяспекі ААН 297 — рэзалюцыя, прынятая 15 верасня 1971 года, якая рэкамендавала Генеральнай асамблеі ААН прыняць Катар у члены ААН.

Рэзалюцыя была прынята 15 галасамі з 15.

Катар атрымаў статус незалежнай дзяржавы 1 верасня 1971 года. Катар афіцыйна прызнала большасць краін свету, у тым ліку і СССР (8 верасня 1971 года), быў заключаны новы дагавор з Вялікабрытаніяй аб дружбе, у якім гаварылася пра захаванне «традыцыйных сувязяў» паміж дзвюма краінамі. Таму не існавала ніякага процідзеяння ўступленню Катара ў члены ААН.

Гл. таксама Рэзалюцыі Савета Бяспекі ААН 552 (1984)

Спасылкі Тэкст рэзалюцыі на UN.org (PDF)

Катэгорыя:Рэзалюцыі Савета Бяспекі ААН Катэгорыя:Катар