Заморскі рэгіён (франц. Région d’outre-mer) — статус, прысвоены ў 2003 г. заморскім дэпартаментам Францыі. Тэрміны «заморскі дэпартамент» і «заморскі рэгіён» па цяпер дзеючай французскай канстытуцыі фармальна раўнапраўныя, хоць апошні дагэтуль ўжываецца значна радзей.

У лік заморскіх аднадэпартаментных рэгіёнаў уваходзяць: Гвадэлупа Марцініка Французская Гвіяна Рэюньён Маёта (з 31 сакавіка 2011 года)

У кожным заморскім рэгіёне дзейнічае выбарны рэгіянальны савет. Гэтыя рэгіёны — нароўні з метрапальнымі — таксама дэлегуюць сваіх прадстаўнікоў у агульнанацыянальныя структуры — Нацыянальную асамблею, Сенат, Савет па сацыяльных і эканамічных пытаннях.

Унутраная статыстыка Францыі ўключае заморскія рэгіёны ў склад самой Францыі (у адрозненне ад астатніх заморскіх уладанняў: заморскіх супольнасцей і заморскіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных утварэнняў з асобым статусам).

Спасылкі Ministère de l’Outre-Mer some explanations about the past and current developments of DOMs and TOMs (in French)