Бундэсліга () — прафесійная футбольная ліга для нямецкіх футбольных клубаў, адзін з наймацнейшых футбольных дывізіёнаў ў свеце. З’яўляецца найвышэйшым дывізіёнам у сістэме футбольных ліг Германіі. У ёй выступаюць 18 клубаў. Чэмпіянат праходзіць з жніўня па май, кожная каманда праводзіць 34 матчы. Па выніках сезона апошнія дзве каманды напрамую трапляюць у Другую Бундэслігу Германіі (Д2). Каманда, якая заняла 16-е месца, гуляе пераходныя матчы з 3-й камандай Другой Бундэслігі па выніках сезона.

Усе каманды Бундэслігі ўдзельнічаюць у розыгрышы Кубка Германіі. Пераможца Кубка Германіі гуляе матч з пераможцам Бундэслігі за Суперкубак Германіі.

Праводзіцца з 1963 года, да гэтага футбол у Германіі знаходзіўся на аматарскім узроўні.

Чэмпіёны Клуб1-е месца2-е месцаЧэмпіёнскія сезоныБаварыя33101932, 1969, 1972, 1973, 1974, 1980, 1981, 1985, 1986, 1987, 1987, 1990, 1994, 1997, 1999, 2000, 2001, 2003, 2005, 2006, 2008, 2010, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019, 2020, 2021, 2022, 2023Нюрнберг931920, 1921, 1924, 1925, 1927, 1936, 1948, 1961, 1968Барусія Дортмунд8111956, 1957, 1963, 1995, 1996, 2002, 2011, 2012Шальке 047101934, 1935, 1937, 1939, 1940, 1942, 1958Гамбург681923, 1928, 1960, 1979, 1982, 1983Штутгарт551950, 1952, 1984, 1992, 2007Барусія Мёнхенгладбах521970, 1971, 1975, 1976, 1977Вердэр471965, 1988, 1993, 2004Кайзерслаўтэрн441951, 1953, 1991, 1998Кёльн371962, 1964, 1978Лейпцыг321903, 1906, 1913Гройтэр Фюрт311914, 1926, 1929Герта251930, 1931Вікторыя 1889221908, 1911Дрэзднер211943, 1944Гановер 96201938, 1954Баер 04152024Гольштайн121912Карлсруэ ФФ121910Айнтрахт Франкфурт 111959Фартуна Дзюсельдорф111933Блау-Вайс 1890111905Карлсруэ111909Вольфсбург112009Айнтрахт Браўншвайг101967Фрайбургер101907Мангейм101949Рот-Вайс Эсэн101955

Спасылкі Афіцыйны сайт