Ча́пунька, Шы́лве — рака ў Беларусі, у Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Заходняя Бярэзіна (басейн Нёмана).

Даўжыня 38 км. Плошча вадазбору 311 км². Расход вады ў вусці 2,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰.

Пачынаецца каля гарадскога пасёлка Юрацішкі, упадае ў Бярэзіну за 2,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Чапунь. Цячэ па Лідскай раўніне. Праходзіць праз Юрацішкі, вёскі Верашчакі, Кірвелі, Папельнікі, Зубавічы, Гудзяняты, Вольдзікі.

Прытокі: Бялава, Гарача, Сіма, Вярэнка (усе правыя).

Даліна ў верхнім цячэнні слабавыразная, у сярэднім і ніжнім невыразная. Пойма забалочаная. Рэчышча на працягу 28,4 км ад вытоку каналізаванае, яго шырыня ў нізоўі да 12 м.

На перыяд вясновага разводдзя прыпадае 44 % гадавога сцёку.

Літаратура  — С. 219.

 — С. 314.

Спасылкі

Катэгорыя:Рэкі Іўеўскага раёна Катэгорыя:Прытокі Заходняй Бярэзіны