Люцыян Жалігоўскі (;  — ) — генерал, дзяржаўны і ваенны дзеяч Сярэдняй Літвы і Польшчы.

Біяграфія Нарадзіўся ў фальварку Пераходы Ашмянскага павета 2 кастрычніка (19 верасня паводле юліянскага календара) 1865 года ў шляхецкай сям'і Густава Жалігоўскага і Уладыславы Трацэўскай. Ахрышчаны 18 кастрычніка (5 кастрычніка паводле юліянскага календара) пад імем Люцыян Мечыслаў Рафал у касцёле Маці Божай Ружанцовай у мястэчку Солы, пра што ў метрычнай кнізе касцёла зроблены адпаведны запіс.Метрычная кніга касцёла ў Солах з запісам аб хрышчэнні (1865) Паводле Польскага слоўніка біяграфічнага, нарадзіўся 17 кастрычніка 1865 года.

З 1885 служыў у расійскай арміі, удзельнік руска-японскай вайны 1904-1905 гадоў, камандзір палка ў Першую сусветную вайну. З ліпеня 1917 у 1-м польскім корпусе генерала Юзафа Доўбар-Мусніцкага. З лютага 1918 камандзір 1-й стралковай дывізіі, якая вяла баявыя дзеянні супраць бальшавікоў у раёне Рагачова. З 1918 камандзір польскай стралковай дывізіі (т. зв. дывізіі Жалігоўскага), якая пасля баёў з Чырвонай Арміяй на Кубані перайшла праз Адэсу на Заходнюю Украіну і ўлілася ў 1919 годзе ў Войска Польскае, дзе атрымала найменне 10-й дывізіі пяхоты. З верасня 1919 камандзір польскай аператыўнай групы, якая наступала ў раёне Мінска, камандзір 1-й літоўска-беларускай дывізіі. 8 кастрычніка 1920 годзе па папярэдняй дамоўленасці з Юзафам Пілсудскім інсцэніраваў выхад з падпарадкавання польскаму камандаванню, пачаў дзеянні супраць перадачы Вільні і Віленскага краю Літве і заняў Вільню. 12 кастрычніка абвясціў пра стварэнне Сярэдняй Літвы.

У 1925-1926 быў міністрам вайсковых спраў Польшчы. У 1926-1927 інспектар арміі. З 1927 па 1939 з’яўляўся дэпутатам польскага сейма. У 1939 годзе эміграваў у Вялікабрытанію. У 1942-1944 член Нацыянальнай рады пры эмігранцкім польскім урадзе.

Аўтар успамінаў.

Успаміны

Пасля «Цуду на Вісле» — ключавой бітвы савецка-польскай вайны 1920-га, — ён пісаў:

Люцыян Жалігоўскі пазней у сваіх мемуарах асудзіў палітыку анексіі, палітыку закрыцця беларускіх школ ды адмаўлення польскім «хаўруснікам» ад канфедэратыўных планаў маршалка Пілсудскага.

Генерал захапляўся ідэямі панславізму:

Літаратура Жалігоўскі Люцыян. Вайна ў 1920 годзе. Успаміны і разважанні (Пераклад Станіслава Судніка) // Наша слова.pdf № 18, 4 траўня 2022 - № 39, 28 верасня 2022. // на pawet.net

Катэгорыя:Военачальнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Палітыкі Польшчы Катэгорыя:Генералы Польскай Рэспублікі (1918—1939) Катэгорыя:Міністры абароны Польшчы Катэгорыя:Дэпутаты Сейма Польскай Рэспублікі (1918—1939) 4 склікання Катэгорыя:Дэпутаты Сейма Польскай Рэспублікі (1918—1939) 5 склікання Катэгорыя:Антыкамуністы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Ашмянах Катэгорыя:Генералы Расійскай імперыі Катэгорыя:Удзельнікі руска-японскай вайны Катэгорыя:Палітыкі Сярэдняй Літвы Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Варшавы