Селяхі́ (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чэрнінскага сельсавета. Размешчана за 13 км на паўночны ўсход ад Брэста.

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Маладая гвардыя» (цэнтр — аг. Чэрні).

Гісторыя У XIX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Чэрні, якім валодаў Павел Ягмін.

У 1905 годзе вёска ў Косіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР.

8 мая 1970 года вёска Селяхі з Тэльмінскага сельсавета перададзена ў склад Чэрнінскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 мая 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 20 (1286)..

Насельніцтва 119 сялянскіх душ (1858) 293 жыхары (1905) 15 двароў, 97 жыхароў (1921) 88 жыхароў (1959) 70 жыхароў (1970) 8 гаспадарак, 39 жыхароў (2005) 37 жыхароў (2009) 19 жыхароў (2019) 26 гаспадарак, 70 жыхароў (2026)Пашпарт Чэрнінскага сельскага Савета (рус.).

Вядомыя асобы Георгій Кірылавіч Казлоў (1903—1970) — савецкі военачальнік, генерал-лейтэнант

Галерэя

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Чэрнінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна