Юрыс Алунан (; , маёнтак Яункалснава, Латвія — ) — латышскі паэт і грамадскі дзеяч; заснавальнік нацыянальнай пісьмовай паэзіі.

Біяграфія Скончыў Тартускі ўніверсітэт (1861). 3 1862 г. рэдактар першай латышскай газеты («Пецярбургская газета»). Аўтар зборніка «Песенькі» (1856, пераклады класікаў сусветнай паэзіі), эпіграм. Складальнік зборніка навукова-папулярных артыкулаў «Двор, прырода і сусвет» (т. 1—3, 1859—61), у якім змешчаны матэрыялы па геаграфіі, гісторыі Расіі, мовазнаўстве. У вершах выступаў супраць самадзяржаўя, клерыкалізму, абуджаў нацыянальную самасвядомасць латышскага народа, удасканальваў нацыянальную латышскую мову.

Гл. таксама Младалатышы

Літаратура Абала М. Алунан // БЭ ў 18 т. Т. 1. Мн., 1996.

Катэгорыя:Латышскамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты Латвіі Катэгорыя:Перакладчыкі на латышскую мову Катэгорыя:Перакладчыкі Латвіі Катэгорыя:Папулярызатары навукі Катэгорыя:Выпускнікі Тартускага ўніверсітэта