Мармарай () — падводны чыгуначны тунэль пад пралівам Басфор, пабудаваны дзеля злучэння еўрапейскай і азіяцкай частак Стамбула. Рух цягнікоў праз тунэль працягласцю 13,6 км (уключаючы 1,4 км непасрэдна пад вадой) пачаўся 29 кастрычніка 2013 года.

Будаўніцтва тунэля каштавала 3,5 млрд долараў ЗША. З улікам пад'езных шляхоў, злучэння з сеткаю існых аўтадарогаў і інфраструктуры кошт праекту склаў 5 млрд долараў. thumb|На будаўніцтве тунэля (май 2012 года)

Тунэль з'яўляецца часткай праекта «Мармарай» па мадэрнізацыі чыгуначнай сістэмы СтамбулаМинистерство транспорта Турецкой Республики. Самый глыбокі ўчастак тунэля знаходзіцца ў 60 метрах ад паверхні заліва.

Назва Мармарай утворана ад спалучэння турэцкіх слоў «Marmara» (Мармуровае мора, якое размешчана на поўдзень ад тунэля) і «ray» — рэльс.

Спасылкі

Афіцыйная старонка

Катэгорыя:Басфорскі праліў Катэгорыя:Транспарт Стамбула Катэгорыя:Тунэлі Турцыі Катэгорыя:Чыгуначныя тунэлі Катэгорыя:Чыгуначны транспарт Турцыі Катэгорыя:2013 год на чыгуначным транспарце