Янка Сурві́ла (, Белевічы, Смаргонскі раён — ) — беларускі грамадскі дзеяч у эміграцыі.
Біяграфія У 1942 годзе ўзначальваў пачатковую беларускую школу (спалена партызанамі). Пасля вайны ў лагеры перамешчаных асобаў у нямецкім Ватэнштэце заснаваў і рэдагаваў часопіс «Шляхам жыцьця». Потым эміграваў у Францыю. Там у 1948 годзе, на Першым з’ездзе беларускай эміграцыі ў Парыжы, пазнаёміўся Івонкай Шыманец, якая праз 10 гадоў стала яго жонкай.
Атрымаўшы стыпендыю Мадрыдскага ўніверсітэта, Янка Сурвіла вывучае там эканоміку і робіць захады ў справе арганізацыі беларускамоўных праграм дзяржаўнага Іспанскага радыё. 25 сакавіка 1952 года ён выходзіць у эфір з першай скіраванай на Беларусь перадачай. У 1958—1965 гадах вядзе з Іспаніі штодзённыя беларускія радыёперадачы.
Пасля пераезду Сурвілаў у Канаду працаваў тут на беларускай палітычнай і грамадскай ніве. Захапляўся мастацкай фатаграфіяй, пакінуў галерэю партрэтаў беларускіх літаратараў-эмігрантаў, у тым ліку партрэт Наталлі Арсенневай.
Дачка — Паўліна Сурвіла — этнамузыколаг і мастачка.
Пахаваны на могілках Олд Чэлсі ў мястэчку Чэлсі, Квебек.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Ашмянскім павеце (1920—1940) Катэгорыя:Нарадзіліся ў Смаргонскім раёне Катэгорыя:Постаці беларускай эміграцыі Катэгорыя:Фатографы Канады Катэгорыя:Фатографы паводле алфавіта Катэгорыя:Члены Згуртавання беларусаў Канады