Аляксандр Іванавіч Слу́пскі (,  — , Аса) — беларускі і расійскі гісторык і археолаг.

Біяграфія Скончыў Мінскую гімназію, Пецярбургскі ўніверсітэт (1887). У 1880—1890-я гады друкаваў гісторыка-краязнаўчыя і літаратурнакрытычныя артыкулы ў перыядычных выданнях Мінска. У «Паўночна-Заходнім календары на 1888 год» апублікаваў гістарычны нарыс «Ізяслаўль і Тураў…». Пад яго рэдакцыяй у Мінску выдадзены «Паўночна-Заходні каляндар» на 1892 і 1893 год, дзе Слупскі змясціў і свой «Народны каляндар», складзены на аснове беларускіх народных прыкмет, абрадавых песень і прыпевак, артыкулы «Гісторыя Мінска» і «Легенда пра Магілёў». У артыкуле «Стары Мінск» (1890) прывёў біяграфічныя звесткі пра В. Дуніна-Марцінкевіча. 3 1893 года працаваў на Урале. У 1901—1905 гадах член Пермскай губернскай архіўнай камісіі. Вывучаў архітэктуру і археалогію Паўночнага Урала («Архітэктурныя помнікі Салікамска», 1902; «Падземныя хады Салікамска», 1904; «Да пытання аб маскоўскім і ноўгарадскім уплыве ў архітэктурных помніках Салікамска і Чэрдыні», 1905).

Памёр 8 верасня 1907 года ў горадзе Аса Пермскай губерні, пахаваны там жаПермский край в контексте истории России. — Пермь, 2013. — С.352..

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гісторыкі Расіі Катэгорыя:Археолагі Расіі Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Археолагі Беларусі Катэгорыя:Памерлі ў Пермскім краі