Даа (, літаральна — шлях) — адна з найважнейшых катэгорый кітайскай філасофіі. Канфуцый і раннія канфуцыянцы надалі яму этычнае значэнне, вытлумачыўшы як «шлях чалавека», гэта значыць маральныя паводзіны і заснаваны на маралі сацыяльны парадак. Даосы, запазычаўшы тэрмін, выбудавалі вакол яго ўласную філасофію; найбольш вядомая і значная даоская інтэрпрэтацыя Даа змяшчаецца ў трактаце Даа Дэ Цзін.

Катэгорыя:Філасофія Кітая Катэгорыя:Паняцці даасізму Катэгорыя:Філасофія даасізму