Месяцавае мора — (візуальна) цёмная пляма на паверхні месяцавага дыска.

Агульнае апісанне

Упершыню месяцавыя моры з'явіліся на карце Месяца, складзенай ў 1651 г. італьянскім астраномам Джавані Рычолі і італьянскім фізікам Франчэска Грымальдзі. Вады, як высветлілася пазней, у іх не было, але тэрмін «мора» і прыведзеныя на карце назвы мораў захаваліся па гэты дзень.

Месяцавыя моры з'яўляюцца самымі буйнымі дэталямі рэльефу Месяца. Моры ўяўляюць сабой нізіны (напрыклад, Мора Дажджоў размешчана на 3 км ніжэй навакольнай мясцовасці) з роўным дном, залітыя зацвярдзелай лавай. Застылая лава характарызуецца больш цёмнай афарбоўкай, чым астатняя паверхня Месяца, і менавіта гэтым тлумачыцца шаравата-карычняватае адценне, характэрнае для месяцавых мораў. Моры пакрытыя вулканічнымі пародамі — базальтамі, узрост якіх ацэньваюць у 3 — 4,5 млрд гадоў. Абрысы межаў месяцавых мораў ў пераважнай колькасці выпадкаў круглявыя. Памер вагаецца ад 200 да 1100 кіламетраў у папярочніку. На паверхні месяцавых марскіх раўнін сустракаюцца зморшчыны і невялікія горныя вяршыні больш светлага колеру, якія выступаюць з-пад пласта базальту. Кратэраў на паверхні месяцавых мораў істотна менш, чым на светлых ўзнёслых абласцях — месяцавых мацерыках .

Самая вялікая нізіна названая Акіянам Бур. Яго працягласць за 2000 км. Краявым зонам мораў, якія нагадваюць залівы, а таксама цёмным западзіны ў выглядзе азёр, былі дадзены адпаведныя іх выгляду назвыЛуна / / Азбука астрономии . Вакол мораў размешчаны кольцападобныя горныя хрыбты. Мора Дажджоў атачаюць Альпы, Каўказ, Апеніны, Карпаты, Юра. Мора Нектару — горы Алтай і Пірэнеі. Мора Усходняе акружана Кардыльерамі і гарамі Рук. У морах часам сустракаюцца ўступы — скіды; самы вядомы ўступ — Прамая Сцяна знаходзіцца каля Мора Аблокаў.

На адваротным баку Месяца мораў значна менш, чым на бачным і яны невялікага памеру. Ёсць здагадка, што марскія фармацыі на Месяцы сфарміраваліся ў выніку толькі некалькіх сутыкненняў. Кратэры, якія ўтварыліся ў выніку удараў, запоўніліся лавай і спарадзілі масконы. Лававыя пароды цяжэй мацерыковых, што магло выклікаць асіметрыю ў размеркаванні месяцавай масы, з прычыны чаго прыцягненне Зямлі назаўжды замацавала «марское» паўшар'е Месяца ў напрамку нашай планеты. Адваротным баку Месяца уласцівыя «басейны» — вельмі буйныя колцавыя структуры, дыяметрам больш за 300 км. Мора Усходняе, Мора Масквы і іншыя маюць два колцавых вала — знешні і ўнутраны, з суадносінамі дыяметраў . Часам ўнутраныя кольцы моцна разбураныОписание лунной поверхности (Часть вторая) " bigkosmos.ru | Все о космосе, Солнечная система, Меркурий, Венера, Земля, Марс, Юпитер, Сатурн, Уран, Нептун, Плутон

Некаторыя факты аб месяцавых морах

Мора Пазнанае атрымала сваю назву пасля таго, як ў 1964 годзе туды апусціўся амерыканскі зонд «Рэйнджар-7», які ўпершыню атрымаў здымкі месяцавай паверхні з блізкай адлегласці, значна больш падрабязныя, чым выгляд у тэлескоп з Зямлі. Мора Спакою адметнаю тым , што менавіта тут чалавек упершыню ступіў на месяцавую паверхню 20 ліпеня 1969. Гэта быў амерыканскі астранаўт Нэйл Армстранг. Каля Мора Дастатку савецкі зонд «Луна-16» (1970) узяў пробу месяцавага грунту і даставіў яе на Зямлю. Да поўдня ад Заліва Вясёлкі праводзіў даследаванні першы планетаход «Месяцаход-1» (1970-1971). На мяжы Мора Яснасці праводзіў даследаванні планетаход «Месяцаход-2» (1973).

Назвы мораў, заліваў, азёр і балот на бачным баку Месяца

Беларуская назва — лацінская назва. Акіян Бур — Oceanus Procellarum (1)

Моры Мора Вільготнасці — Mare Humorum (6) Мора Усходняе — Mare Orientale Мора Хваль — Mare Undarum (14) Мора Гумбальта — Mare Humboldtianum (19) Мора Дажджоў — Mare Imbrium (2) Мора Змяі — Mare Anguis (18) Мора Дастатку — Mare Fecunditatis (12) Мора Краёвае — Mare Marginis (16) Мора Крызісаў — Mare Crisium (17) Мора Нектару — Mare Nectaris (11) Мора Аблокаў — Mare Nubium (7) Мора Астравоў — Mare Insularum (4) Мора Пароў — Mare Vaporum (8) Мора Пены — Mare Spumans (13) Мора Пазнанае — Mare Cognitum(5) Мора Сміта — Mare Smythii (15) Мора Спакою — Mare Tranquillitatis (10) Мора Холаду — Mare Frigoris (3) Мора Паўднёвае — Mare Australe Мора Яснасці — Mare Serenitatis (9)

Залівы Заліў Вернасці — Sinus Fidei (23) Заліў Спякоты — Sinus Aestum (24) Заліў Лунніка — Sinus Lunicus (22) Заліў Кахання — Sinus Amoris (29) Заліў Вясёлкі — Sinus Iridum (21) Заліў Расы — Sinus Roris (20) Заліў Славы — Sinus Honoris (26) Заліў Згоды — Sinus Concordiae (28) Заліў Суровасці — Sinus Asperitatis (27) Заліў Поспеху — Sinus Successus (30) Заліў Цэнтральны — Sinus Medii (25)

Азёры Возера Багавейнасці — Lacus Timoris (ошиб. — Lacus Tumoris) Возера Вясны — Lacus Veris Возера Вечнасці — Lacus Temporis Возера Зімы — Lacus Hiemalis Возера Справядлівасці — Lacus Bonitatis Возера Лета — Lacus Aestatis Возера Надзеі — Lacus Spei Возера Настойлівасці — Lacus Perseverantiae Возера Пяшчоты — Lacus Lenitatis Возера Нянавісці — Lacus Odii Возера Восені — Lacus Autumni Возера Смутку — Lacus Doloris Возера Перавагі — Lacus Excellentiae Возера Радасці — Lacus Gaudii Возера Смерці — Lacus Mortis Возера Сну — Lacus Somniorum Возера Шчасця — Lacus Felicitatis

Балоты Балота Гніення — Palus Putredinis Балота Сну — Palus Somni Балота Эпідэмій — Palus Epidemiarum

Назвы мораў і азёр на адваротным баку Месяца

Беларуская назва — лацінская назва. Мора Мары — Mare Ingenii Мора Масквы — Mare Moscoviense Возера Забыцця — Lacus Oblivionis Возера Адзіноты — Lacus Solitudinis Возера Задаволення — Lacus Luxuriae

Выключаныя назвы мораў, балот і заліваў

Беларуская назва — лацінская назва. Мора Жадання — Mare Desiderii Мора Малое — Mare Parvum Мора Непагадзі — Mare Hiemis Мора Непазнанае — Mare Incognito Мора Новае — Mare Novum Мора Струве — Mare Struve Балота Туманаў — Palus Nebularum Заліў Гей-Люсака — Sinus Gay-Lussac Заліў П’етрасул — Sinus Pietrosul

Спасылкі

Moon Nomenclature Table Of Contents

Катэгорыя:Месяц