Вальфраму карбіды — хімічныя злучэнні вальфраму з вугляродам. Вядомыя вальфраму карбіды: монакарбід (WC) і гемікарбід (W2C, існуе толькі пры высокіх тэмпературах).

Монакарбід вальфраму — крышталічнае рэчыва шэрага колеру, тэмпература плаўлення 2776 °C, шчыльнасць 15600 кг/м³. Мае высокую цвёрдасць, кіслотаўстойлівы, у паветры пры тэмпературы >430 °C акісляецца. Атрымліваюць узаемадзеяннем вальфраму з вугляродам пры тэмпературы 1430—1630 °C у атмасферы вадароду, аднаўленнем аксіду (WO3) вугалем.

Выкарыстоўваюць як аснову металакерамічных цвёрдых сплаваў, для легіравання хуткарэзных сталяў, нанясення зносаўстойлівых наплавачных пакрыццяў на металічных паверхнях.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Злучэнні вальфраму В