Храм Сатурна (, , ) — храм на Рымскім форуме, адзін з найстаражытных храмаў Рыма.
Храм у гонар бога Сатурна быў узведзены каля 489 года да н.э. неўзабаве пасля перамогі над этрускімі царамі з роду Тарквініяў. thumb|left|Размяшчэнне храма Сатурна на форуме Храм некалькі разоў згараў, так у 42 годзе да н.э. ён нанова быў адбудаваны пасля пажару эдылам Мунацыем Планкам. Яму прыпісваецца ўзвядзенне подыума, цалкам пакрытага траверцінам (40 м у даўжыню, 22,50 — у шырыню і 9—у вышыню). Храм быў адрэстаўраваны пасля пажару падчас кіравання Карына (283 год н.э.). Надпіс на фрызе пацвярджае гэта: — «Сенат і народ Рыма знішчанае пажарам аднавілі».
Храм уяўляў сабой тып псеўдаперыптара з каланадай іанічнага ордара на подыуме. Ад траверцінавага падмурка адыходзіў выступ будынка з двума подыумамі, падзеленымі лесвіцай, якая вяла да храма; унутры аднаго з іх у часы Рэспублікі знаходзілася рымская казна і дакументы аб дзяржаўных даходах і абавязках (эрарый), таму храм таксама звалі «эрарый» (). Ад казначэйства захавалася ўзвышэнне, якое ідзе ўздоўж усяго боку, звернутага да Форума. У цэле захоўвалася статуя бога Сатурна, якую насілі падчас працэсій па выпадку трыумфальных урачыстасцей.
Каля храма 17 снежня пачыналася штогадовае свята Сатурналій. Да нашых дзён захавалася толькі некалькі калон іанічнага ордара, захаваныя пасля рэстаўрацыі ў 283 годзе.
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктура Старажытнага Рыма Катэгорыя:Рымскі форум Катэгорыя:Дахрысціянскія храмы Рыма