Арка Тыберыя (), трыумфальная арка на Рымскім форуме, пабудаваная ў гонар вяртання рымскіх штандараў (Германікам у 15 ці 16 годзе н.э.), страчаных у бітве ў Тэўтабургскім лесе.

Арка размяшчалася на тэрыторыі паміж Храмам Сатурна і Базілікай Юлія. Яна была прысвечана Тыберыю, з прычыны таго, што ў імператарскі перыяд толькі імператар мог святкаваць трыумф, таму перамога Германіка была адзначана як трыумф Тыберыя. Вельмі мала вядома пра гэты помнік. Арка згадваецца ў літаратурных крыніцах, яе выява была высечана на рэльефе Трыумфальнай аркі Канстанціна I. Арка, верагодна, была аднапралётнай (як пазнейшая арка Ціта) з калонамі карынфскага ордара. Падмурак аркі быў знойдзены на форуме, але цяпер яго не відаць.

Літаратура Filippo Coarelli. Guida archeologica di Roma. Arnoldo Mondadori Editore, Verona, 1984.

Катэгорыя:Архітэктура Старажытнага Рыма Катэгорыя:Трыумфальныя аркі Катэгорыя:Славутасці Рыма Катэгорыя:Рымскі форум