Кандалакшскі заліў, Кандалакшская губа () — адзін з чатырох найбуйнейшых заліваў Белага мора, разам з Дзвінскай губой, Анежскай губой і Мязенскай губой. Размешчаны ў Мурманскай вобласці і Рэспубліцы Карэлія на паўночным захадзе Расіі. Абмывае паўднёвы бераг Кольскага паўвострава.

Даўжыня заліва 185 км, шырыня да 67 км. Глыбіня ў заходняй частцы да 4 м, ва ўсходняй — да 350 м. У заліў упадаюць рэкі Ніва і Коўда. Каля берагоў парты Кандалакша, Коўда, Умба.

Літаратура

Спасылкі Тапаграфічная карта

Катэгорыя:Залівы Белага мора Катэгорыя:Залівы Мурманскай вобласці Катэгорыя:Залівы Карэліі