Мора Сміта () — месяцавае мора, размешчанае паблізу экватара на ўсходнім ускрайку месяцавага дыска. Басейн мора сфармаваўся ў данектарскі перыяд, у той час як утварэнні навакол яго — у нектарскі перыяд. Рэчыва мора, базальты познеімбрыйскага перыяду, багатыя алюмініем, пакрытыя базальтамі Эратасфенскага перыяду.
Апісанне
У паўночнай частцы мора размешчаны кратар Непер, у паўднёвай — кратар Кестнер. На паўночным захадзе ад мора размешчаны кратар Шуберт.
Мора названа ў гонар брытанскага астранома XIX стагоддзя Уільяма Генры Сміта.
Спасылкі
Gazetteer of Planetary Nomenclature Подробная фотографическая карта Моря Смита Mare Smythii