Бланска () — адзін з 7 раёнаў Паўднёвамараўскага края Чэшскай Рэспублікі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Бланска. Плошча — 862,65 кв. км, насельніцтва складае 106 696 чалавек. У раёне налічваецца 116 муніцыпалітэтаў, з якіх 8 — гарады, 9 — мястэчкі.

Геаграфія Размешчаны на поўначы края. Мяжуе з паўднёвамараўскімі раёнамі Брно-прыгарад на поўдні і Вішкаў на паўднёвым усходзе. На ўсходзе мяжуе з раёнам Просцеёў Оламаўцкага края; на поўначы з раёнам Світаві Пардубіцкага края; на захадзе — з раёнам Ждзяр-над-Сазаваў краі Высачына.

Гарады і насельніцтва Даныя на 2009 год:

ГорадНасельніцтваБланска21 129Боскавіцы11 426Летавіцы6 836Адамаў4 712Вельке-Опатавіцы4 017Раец-Естршэбі3 676Кунштат2 687Олешніцы1 732

УсягоЖанчынМужчын106 696 (100 %)54 171(50,77 %)52 525(49,23 %)

Сярэдняя шчыльнасць — 123,68 чал./км²; 52,69 % насельніцтва жыве ў гарадах.

Спасылкі Даныя МУС ЧР

Катэгорыя:Раёны Паўднёвамараўскага края