Хекура () — востраў у Японскім моры за 43 км на поўнач ад заходняга ўзбярэжжа вострава Хонсю і за 113 км на захад ад вострава Садо. Насельніцтва — 164 чал. (2000).

Хекура — малы плоскі востраў з найбольшай вышынёй 12,4 м. Аддзелены Японскім морам ад вострава Хонсю каля 10 тысяч гадоў таму. Фаўна прадстаўлена пералётнымі птушкамі.

На поўдні вострава месціцца буйны рыбалоўны порт.

Спасылкі Асноўная інфармацыя Віртуальная карта

Катэгорыя:Астравы Японіі Катэгорыя:Астравы Ціхага акіяна Катэгорыя:Астравы Японскага мора