Мікалай Іванавіч Вядута (, г. Старабельск, Харкаўская губерня — ) — савецкі і беларускі эканаміст-кібернетык, доктар эканамічных навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1969), заснавальнік Навуковай школы стратэгічнага планавання. Аўтар больш за 100 навуковых прац.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і данскога казака-урача Івана Вядуты і дваранкі Любові Барбэ.
У 1938 годзе скончыў Харкаўскі політэхнічны інстытут.
Працоўную дзейнасць пачаў з майстра машынна-трактарнай станцыі. У пачатку вайны быў адпраўлены ў Сталінград перабудоўваць трактарны завод пад вытворчасць танкаў. Пасля Сталінграда М. І. Вядута быў адпраўлены ў Чалябінск перабудоўваць пад вытворчасць танкаў Чалябінскі трактарны завод, а ў 1943 г. — у Барнаул будаваць новы трактарны завод. Пасля вайны ён вярнуўся ў Харкаў, стаў галоўным канструктарам Харкаўскага трактарнага завода. У 1952 годзе павінен быў выехаць у Румынію будаваць трактарны завод, аднак, па звароце ЦК КПСС, як практык і арганізатар вытворчасці, М. І. Вядута быў накіраваны ў аспірантуру Інстытута эканомікі АН СССР.
У 1957—1962 гг. — намеснік дырэктара і загадчык сектара Інстытута эканомікі АН БССР.
У 1962—1967 гг. — дырэктар Цэнтральнага навукова-даследчага інстытута тэхнічнага кіравання (ЦНДІТК)История предприятия. ОАО «ЦНИИТУ» , член калегіі Міністэрства прыборабудавання СССР. Кіраваў укараненнем першых у краіне аўтаматызаваных сістэм кіравання вытворчасцю на машынабудаўнічых прадпрыемствах.
У 1967 годзе ў БДІНГ імя В. У. Куйбышава была створана кафедра эканоміка-матэматычных метадаў і праграмавання, М. І. Вядута быў першым яе загадчыкамКафедра математических методов в экономике.
У 1967—1977 гг. — загадчык сектара Інстытута эканомікі АН БССР і адначасова — загадчык кафедры Беларускага інстытута народнай гаспадаркі.
У 1977—1989 гг. — старшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара НДІЭВМ (Мінск) і ў 1978—1982 гг. — прафесар Рэспубліканскага міжгаліновага інстытута павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў галін.
Мікалай Вядута працаваў галоўным інжынерам Мінскага трактарнага завода, а затым начальнікам аддзела перспектыўнага планавання ў Дзяржплане Беларусі.
Сям’я Дачка — — расійскі эканаміст-кібернетык, прафесар МДУ.
Вобласць навуковай дзейнасці thumb|120px|М. І. Вядута «Экономическая кибернетика»
З канца 1950-х гг. М. І. Вядута цесна супрацоўнічаў з вучонымі Акадэміі навук СССР — акадэмікамі В. С. Нямчынавым, , , , прафесарам і іншымі ў станаўленні і развіцці эканоміка-матэматычнага напрамку ў СССР. У сваёй доктарскай дысертацыі ён асаблівую ўвагу надае мадэляванню метаду паслядоўных набліжэнняў, якія імітуюць практыку гаспадарання, што з’явілася развіццём метаду «выдаткі-выпуск» В. В. Лявонцьева для мэт эфектыўнага кіравання эканомікай.
У даследаваннях «Аб эканамічнай эфектыўнасці капітальных укладанняў у прамысловасць» (1960), «Эканамічная эфектыўнасць новай тэхнікі» (1964) і іншых М. І. Вядута асаблівую ўвагу надаваў праблемам павышэння эфектыўнасці грамадскай вытворчасці, прадукцыйнасці працы, рацыянальным размяшчэнні прадукцыйных сіл, спецыялізацыі і кааперавання Белорусская Советская Социалистическая Республика (Беларуская Савецкая Сацыяліcтычная Рэспублікa), Белоруссия (Беларусь), (Большая советская энциклопедия) .
Канструюючы цэнтралізаваную (змешаную) эканоміку на аснове айчыннага і замежнага вопыту, М. І. Вядута распрацаваў дынамічную мадэль МГБ, якая прадугледжвае ўключэнне ўздзеяння рынку (коштаў раўнавагі) на вызначэнне прапорцый плана.
Прынцыпы спалучэння плана і рынку, для аптымізацыі кіравання эканомікай, былі выкладзены ім у кнізе «Эканамічная кібернетыка» (1971).
У апошняй кнізе М. І. Вядуты «Сацыяльна эфектыўная эканоміка» (1998) утрымліваюцца асновы сістэмы нацыянальнага рахункаводства для разліку стратэгічнага плана, а таксама матэматычны інструментарый для правядзення канкрэтных разлікаў па складанні траекторыі развіцця дзяржавы.
Герой Савецкага Саюза, генерал арміі В. І. Варэннікаў у сваім сямітомніку «Непаўторнае» згадвае Мікалая Вядуту, як чалавека, які ўнёс уклад у сусветную эканамічную думку.
На думку д. э. н. В. Н. Камкова, Вядута быў заснавальнікам школы эканоміка-матэматычнага мадэлявання ў Беларусі і заснавальнікам эканамічнай кібернетыкі ў беларускай эканамічнай навуцыВедута Николай Иванович .
Міжнароднае прызнанне У 1998 годзе выдавецтва «Міжнародны біяграфічны цэнтр» (г. Кембрыдж) уключыла біяграфію Н. І. Вядуты ў кнігу «2000 выдатных вучоных 20 стагоддзя». Цікавасць да дынамічнай мадэлі стратэгічнага планавання назіралася ў Кітаі, Германіі і іншых краінахВедута Елена Николаевна: «Стратегическое планирование эффективного развития российско-китайских отношений» // Газета «Жэньминь Жибао».
Узнагароды Ордэн «Знак Пашаны» (1966) Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.» Медаль «Ветэран працы» Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» Медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.» Медаль «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.» Медаль «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Асноўныя працы
Літаратура
Спасылкі Национальная академия наук Беларуси Мікалай Іванавіч Вядута ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Научная школа стратегического планирования Н. И. Ведуты N.I. Veduta and S.A. Dumler, K/ev, 1964, «Computing schemes for solution of problems in scheduling theory» Network Planning Methods in Russian (Cybernetics and Systems Analysis), Springer New York, Volume 1, Number 3 / Май 1965 г. N.I. Veduta and V.A. Safronenko, "A mathematical model of short-term planning of mass production, " Ekon. Mat. Metody, 6, No. 6, 894—909 (1970), Processes with alternating activities (Journal of Mathematical Sciences), Volume 41, Number 4 / Май 1988 г.
Катэгорыя:Выпускнікі Харкаўскага політэхнічнага інстытута Катэгорыя:Эканамісты Беларусі Катэгорыя:Эканамісты Расіі Катэгорыя:Эканамісты СССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Луганскай вобласці